Сярод загінулых жыхары штатаў Флорыда, Джорджыя, Паўночная Караліна.
У суботу «Мэт’ю» са значна меншай сілай дасягнуў Паўднёвай Караліны. Хуткасьць паветра ў яго эпіцэнтры зьнізілася з амаль 200 км у гадзіну да 120. Аднак стыхія па-ранейшаму ўяўляе вялікую небясьпеку.
Ураган, які пазбавіў жыцьця больш за 870 гаіцянаў, абрынуўся на Атлянтычнае ўзьбярэжжа ЗША ў пятніцу, справакаваўшы разбурэньні і паводкі. Паўтара мільёна чалавек у трох штатах засталіся без электрычнасьці.
«Мэт’ю» стаў наймагутнейшым ураганам у рэгіёне з 2007 году.