Злучаныя Штаты накіравалі каманды ўзброеных сілаў і Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID) на дапамогу Гаіці, каб сумесна зь мясцовымі органамі ўлады каардынаваць дапамогу ліквідацыі стыхійных бедзтваў.
Паводле зьвестак ААН, ад урагану пацярпелі каля 6 мільёнаў гаіцянаў, зь іх 350 тысяч маюць патрэбу ў неадкладнай дапамозе, паведамляе «Голас Амэрыкі». Мэдыкі асьцерагаюцца ўсплёску халеры.
У пятніцу ўраган прыйшоў у амэрыканскі штат Флорыда, дзе больш за 800 тысяч дамоў засталіся без электрычнасьці. Хуткасьць ветру ў эпіцэнтры дасягае 195 кілямэтраў у гадзіну.