Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 польскіх фірмаў едуць у Менск шукаць партнэраў у Беларусі


25 кастрычніка ў Менску пройдзе Польска-беларускі форум дзелавога супрацоўніцтва. У ім прымуць удзел 19 польскіх фірмаў.

У сустрэчы прымуць удзел кіраўнікі кампаній, юрысты і экспэрты. Галоўнай тэмай форуму стане дзейнасьць польскіх фірмаў у Беларусі і супрацоўніцтва паміж бізнэсоўцамі абедзьвюх краін.

З польскага боку ў форуме прымуць удзел кампаніі, зацікаўленыя ў вытворчасьці польскіх малочных прадуктаў у Беларусі, продажы прамысловай аўтаматыкі, мэблі, прадуктаў харчаваньня, паліграфіі, а таксама турыстычныя фірмы, якія шукаюць партнэраў у Беларусі.

Форум зь беларускага боку арганізуе Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў, з польскага — Падляскі фонд рэгіянальнага разьвіцьця. Сустрэча пройдзе дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Польшчы.

У сакавіку бягучага году Менск наведаў кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. Гэта быў першы візыт галавы зьнешнепалітычнага ведамства суседняй дзяржавы за 5 гадоў. Пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам польскі міністар заявіў, што Менск і Варшава вырашылі «без усялякіх папярэдніх умоў пачаць дыялёг і ўрэгуляваць усе суседзкія адносіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG