Афіша
Менск — прэзэнтацыя кнігі Мікалая Улашчыка «Даць народу гісторыю». У ёй упершыню надрукаваныя ўспаміны славутага гісторыка пра 1918–1920 гады, пра перажытае ў ГУЛАГУ, а таксама 128 адшуканых у архівах лістоў. У прэзэнтацыі возьмуць удзел Арсень Ліс, Алег Трусаў, Вячаслаў Чамярыцкі, адзін з укладальнікаў кнігі Міхась Скобла. Месца правядзеньня – ТБМ (вул. Румянцава, 13). Пачатак а 17:00.
Прага — сустрэча з Мікалаем Статкевічам і Марынай Адамовіч. Бібліятэка Вацлава Гаўла, Ostrovni 13, пачатак а 19-ай.
У гісторыі
1615 — у выніку антыфэадальнага паўстаньня гараджанаў у Мазыры ўлада перайшла да гарадзкога магістрату.
1990 — адбылося ўзьяднаньне Нямеччыны. У гэты дзень адзначаецца Дзень нямецкага адзінства.
У гэты дзень нарадзіліся
1895 — Сяргей Ясенін, расейскі паэт.
1897 — Люі Араґон, францускі пісьменьнік.
1914 — Ян Новак-Езяранскі, польскі журналіст, публіцыст, палітычны актывіст.
1978 — Віктар Жыбуль, беларускі паэт.
У гэты дзень памерлі
1226 — Францішак Асыскі, заснавальнік ордэну Францішканаў, каталіцкі сьвяты.
1652 — Крыштап Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1848 — Міхал Баброўскі, славіст і арыенталіст, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэт, уніяцкі сьвятар, паводле гісторыка Алега Латышонка — адзін са стваральнікаў беларускай нацыянальнай ідэі. Чалец Археалягічнай акадэміі ў Рыме, парыскага і лёнданскага Азіяцкіх навуковых таварыстваў, камітэту выпрацаваньня харвацкага правапісу ў Далмацыі.
2013 — Віктар Івашкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнскага руху.
Цытата
Функцыя генія палягае ў тым, каб выпрацоўваць думкі, якія праз дваццаць гадоў будуць здабыткам крэтынаў.
Люі Араґон.