Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве на месцы масавага зьнішчэньня нацыстамі габрэяў, цыганоў і ўкраінцаў будзе створаны мэмарыяльны цэнтар Галакосту

Сёньня ва Ўкраіне ўшаноўваюць памяць ахвяр Бабінага Яру. У часе нямецкай акупацыі з 1941 да 1943 году на тэрыторыі аднайменнага ўрочышча нацысты расстралялі, паводле розных ацэнак, ад 70 да 200 тысяч грамадзян, пераважна — габрэйскай нацыянальнасьці.

Гэтая дата адзначаецца хвілінамі маўчаньня, урокамі памяці ў школах, дэманстрацыяй тэматычных фільмаў і выстаў, у якіх задзейнічаныя моладзь, палітыкі, грамадзкія дзеячы розных нацыянальнасьцяў і з розных краін.

«Калі пасьля нашых мерапрыемстваў людзі пачнуць думаць: „Што здарылася ў Бабіным Яры? Я вырас у савецкай Украіне і нават ня чуў пра гэтае месца, а цяпер разумею, што фактычна на маім парозе адбылася жудасная трагедыя“, я буду лічыць гэта посьпехам. Вядома, гэтыя захады важныя для ўшанаваньня памяці загінулых, але яны таксама вельмі важныя для жывых, каб мы маглі зразумець гэтыя рэчы», — кажа выканаўчы дырэктар Усясьветнага габрэйскага кангрэсу Лоўрэнс Вайнбаўм.

На тэрыторыі Бабінага Яру гучаць творы Леанарда Бэрнстайна і музыка зь фільму «Сьпіс Шындлера». Кампазытар Сьвятаслаў Лунёў адмыслова да 75-х угодкаў трагедыі напісаў твор «Сьведка», які будзе прадстаўлены сёньня ў Бабіным Яры ў выкананьні дзяцей.

«Ніколі зноў. Never again. Трагедыя не павінна паўтарыцца», — кажа прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка. Разам з грамадзкімі дзеячамі і філянтропамі ён ініцыяваў стварэньне ў Бабіным Яры першага Мэмарыяльнага цэнтру ахвяраў Галакосту, які плянуецца пабудаваць на працягу бліжэйшых пяці гадоў.

У шэрагах ініцыятараў гэтай ідэі — галоўны рабін Кіева і Ўкраіны Якаў Доў Блайх, музыка Сьвятаслаў Вакарчук, экс-прэзыдэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі, спартовец Уладзімер Клічко, былы сэнатар ад штату Канэктыкут (ЗША) Джо Лібэрман, украінскі бізнэсовец Віктар Пінчук, экс-міністар замежных спраў і віцэ-канцлер Нямеччыны Ёшка Фішэр, заснавальнікі Габрэйскага кангрэсу Расеі Міхаіл Фрыдман і Герман Хан, старшыня фонду мэмарыяльнага цэнтру «Бабін Яр» Павел Фукс і старшыня выканаўчай рады Габрэйскага агенцтва для Ізраілю Натан Шчаранскі.

«Мы, украінцы, разумеем смутак габрэяў як свой уласны. У гады Другой сусьветнай вайны ўкраінцы таксама панесьлі шматмільённыя страты, і мы добра ведаем, як гадамі і дзесяцігодзьдзямі баляць сэрцы і душы па нашых загінулых родных і блізкіх», — адзначыў Пятро Парашэнка.

Паводле яго, зьнішчэньне габрэяў адбывалася ня з волі ўкраінцаў — прадстаўнікі абедзьвюх нацыянальнасьцяў заўсёды жылі разам на тэрыторыі краіны, а цяпер разам ствараюць адзіную сучасную палітычную нацыю. «Мы разам будуем краіну, дзе няма месца антысэмітызму, і наша адзінства зьяўляецца падмуркам нашых перамог», — перакананы ўкраінскі прэзыдэнт.

За час Другой сусьветнай вайны Ўкраіна страціла да 60% свайго даваеннага габрэйскага насельніцтва: паўтара мільёна ўкраінскіх габрэяў сталі ахвярамі Галакосту. «Гэта трагедыя не нацыянальнага, а плянэтарнага маштабу. Галакост — злачынства ня толькі супраць асобнага народу, а супраць усяго чалавецтва», — падкрэсьліў Пятро Парашэнка.

Чакаецца, што ў жалобных захадах, якія адбудуцца сёньня ўвечары ў Бабіным Яры, разам з кіраўніцтвам Украіны таксама возьмуць удзел прэзыдэнты Нямеччыны Ёахім Гаўк, Вугоршчыны Янаш Адэр, Эўрапейскай рады Дональд Туск.

Трагедыя Бабінага Яру: «Сказана яшчэ далёка ня ўсё»

Нацыстоўскі вартавыў Кіеве, 19 верасьня 1941 году. У чэрвені таго году, пасьля двух гадоў дзеяньня дамовы аб ненападзе паміж Нямеччынай і Савецкім Саюзам, войскі нацыстаў нечакана напалі на СССР. На працягу некалькіх тыдняў нацысты захапілі ўсход Польшчы і іншыя акупаваныя Савецкім Саюзам тэрыторыі, а таксама большую частку Ўкраінскай ССР і іншыя тэрыторыі савецкіх рэспублік.
1/14 Нацыстоўскі вартавыў Кіеве, 19 верасьня 1941 году. У чэрвені таго году, пасьля двух гадоў дзеяньня дамовы аб ненападзе паміж Нямеччынай і Савецкім Саюзам, войскі нацыстаў нечакана напалі на СССР. На працягу некалькіх тыдняў нацысты захапілі ўсход Польшчы і іншыя акупаваныя Савецкім Саюзам тэрыторыі, а таксама большую частку Ўкраінскай ССР і іншыя тэрыторыі савецкіх рэспублік.
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
Натоўп здзекуецца з габрэя каля бюста Леніна на захадзе Ўкраіны. Пасьля акупацыі нацыстоўскія войскі адкрылі турмы савецкіх спэцслужбаў. Злачынствы сталінізму сталі вядомыя, і іх выкарыстоўвалі нацыстоўскія прапагандысты, каб распаліць антысэмітызм, робячы ўпор на габрэйскім паходжаньні часткі тагачасных савецкіх кіраўнікоў.
2/14 Натоўп здзекуецца з габрэя каля бюста Леніна на захадзе Ўкраіны. Пасьля акупацыі нацыстоўскія войскі адкрылі турмы савецкіх спэцслужбаў. Злачынствы сталінізму сталі вядомыя, і іх выкарыстоўвалі нацыстоўскія прапагандысты, каб распаліць антысэмітызм, робячы ўпор на габрэйскім паходжаньні часткі тагачасных савецкіх кіраўнікоў.
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
Нацыстоўскі прапагандысцкі плякат заклікае: «Сьмерць жыдоўска-бальшавіцкай заразе забойства!» Украінцы гінулі ня толькі пры пакараньнях сьмерцю ад рук савецкіх спэцслужбаў – мільёны ўкраінцаў загінулі ў выніку сталінскага Галадамору. Нацыстоўская прапаганда, атаясамліваючы габрэяў з савецкім рэжымам, зрабіла свой уплыў на частку ўкраінскага нацыяналістычнага руху ў рэгіёне, дзе і раней здараліся выпадкі антысэміцкага гвалту.
3/14 Нацыстоўскі прапагандысцкі плякат заклікае: «Сьмерць жыдоўска-бальшавіцкай заразе забойства!» Украінцы гінулі ня толькі пры пакараньнях сьмерцю ад рук савецкіх спэцслужбаў – мільёны ўкраінцаў загінулі ў выніку сталінскага Галадамору. Нацыстоўская прапаганда, атаясамліваючы габрэяў з савецкім рэжымам, зрабіла свой уплыў на частку ўкраінскага нацыяналістычнага руху ў рэгіёне, дзе і раней здараліся выпадкі антысэміцкага гвалту.
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
Габрэйка ўцякае ад натоўпу ў Львове, горадзе, які ў міжваенны час быў польскім, затым акупаваны СССР і ў канцы нацыстамі, фота чэрвеня або ліпеня 1941 году. Пры актыўным заахвочваньні нацыстаў габрэі савецкай Украіны і іншых акупаваных тэрыторый зазналі сапраўдныя жахі. Тысячы з іх былі закатаваныя і забітыя ў ходзе пагромаў, учыненых у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.
4/14 Габрэйка ўцякае ад натоўпу ў Львове, горадзе, які ў міжваенны час быў польскім, затым акупаваны СССР і ў канцы нацыстамі, фота чэрвеня або ліпеня 1941 году. Пры актыўным заахвочваньні нацыстаў габрэі савецкай Украіны і іншых акупаваных тэрыторый зазналі сапраўдныя жахі. Тысячы з іх былі закатаваныя і забітыя ў ходзе пагромаў, учыненых у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
У Кіеве спрацавалі выбуховыя зарады, закладзеныя пры адступленьні савецкімі войскамі, загінулі некалькі нацыстаў. Чалавек, які перажыў Бабін Яр, успамінае: «Вядома, у гэтым абвінавацілі габрэяў. Нас заўсёды ва ўсім вінавацяць». 26 верасьня, толькі праз тыдзень пасьля захопу Кіева, нацысты выдалі гэты загад.
5/14 У Кіеве спрацавалі выбуховыя зарады, закладзеныя пры адступленьні савецкімі войскамі, загінулі некалькі нацыстаў. Чалавек, які перажыў Бабін Яр, успамінае: «Вядома, у гэтым абвінавацілі габрэяў. Нас заўсёды ва ўсім вінавацяць». 26 верасьня, толькі праз тыдзень пасьля захопу Кіева, нацысты выдалі гэты загад.
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
На патрабаваньне загаду, які быў выдадзены на ўкраінскай, расейскай і нямецкай мовах, каля 30 000 яўрэяў з Кіева і навакольля прыбылі 29 верасьня ў некалькі месцаў у цэнтры гораду. Адтуль іх пагналі пешшу на паўночны захад на тагачасны ўскраек гораду, ва ўрочышча Бабін Яр. Некаторыя людзі, набліжаючыся да чыгуначнай станцыі непадалёк, лічылі, што іх дэпартуюць у Палестыну.
6/14 На патрабаваньне загаду, які быў выдадзены на ўкраінскай, расейскай і нямецкай мовах, каля 30 000 яўрэяў з Кіева і навакольля прыбылі 29 верасьня ў некалькі месцаў у цэнтры гораду. Адтуль іх пагналі пешшу на паўночны захад на тагачасны ўскраек гораду, ва ўрочышча Бабін Яр. Некаторыя людзі, набліжаючыся да чыгуначнай станцыі непадалёк, лічылі, што іх дэпартуюць у Палестыну.
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
Пасьля двух гадоў нэўтралітэту паміж нацыстоўскай Нямеччынай і СССР, ва ўмовах строга кантраляванай інфармацыі ў савецкіх СМІ, кіеўскія габрэі не ўсьведамлялі небясьпекі.
7/14 Пасьля двух гадоў нэўтралітэту паміж нацыстоўскай Нямеччынай і СССР, ва ўмовах строга кантраляванай інфармацыі ў савецкіх СМІ, кіеўскія габрэі не ўсьведамлялі небясьпекі.
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
Адзін зь нямецкіх вайскоўцаў успамінаў, што савецкія габрэі былі «на дзіва дрэнна дасьведчаныя аб нашым стаўленьні да іх».
8/14 Адзін зь нямецкіх вайскоўцаў успамінаў, што савецкія габрэі былі «на дзіва дрэнна дасьведчаныя аб нашым стаўленьні да іх».
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
Некаторыя зь дзяцей, якія сталі ахвярамі забойства ў Бабіным Яры. Зьлева направа: Ганна Глінбэрг, Мальвіна і Паліна Бабат, Вэлвэлэ-Валянцін Пінкерт. Адна з тых, што выжылі, успамінала празь дзесяцігодзьдзі <strong> <a href="https://youtu.be/7f7aQ_UJER0?t=370" target="_blank"> гэтак жа расстрэльвалі і негабрэяў</a></strong>, якія ішлі разьвітацца са сваімі габрэйскімі суседзямі перад &laquo;дэпартацыяй&raquo; і зайшлі занадта блізка да рову.
9/14 Некаторыя зь дзяцей, якія сталі ахвярамі забойства ў Бабіным Яры. Зьлева направа: Ганна Глінбэрг, Мальвіна і Паліна Бабат, Вэлвэлэ-Валянцін Пінкерт. Адна з тых, што выжылі, успамінала празь дзесяцігодзьдзі гэтак жа расстрэльвалі і негабрэяў, якія ішлі разьвітацца са сваімі габрэйскімі суседзямі перад «дэпартацыяй» і зайшлі занадта блізка да рову.
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
Савецкія ваеннапалонныя ў яры пасьля расстрэлаў. Бабін Яр нацысты выкарыстоўвалі як месца для пакараньняў сьмерцю для савецкіх ваеннапалонных, цыган і іншых &laquo;непажаданых&raquo;.
10/14 Савецкія ваеннапалонныя ў яры пасьля расстрэлаў. Бабін Яр нацысты выкарыстоўвалі як месца для пакараньняў сьмерцю для савецкіх ваеннапалонных, цыган і іншых «непажаданых».
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
Больш чым праз тры дзесяцігодзьдзі пасьля вайны падзеі Бабінага Яру ўсё яшчэ ня мелі дастатковага афіцыйнага прызнаньня, хоць яшчэ ў 1960-х габрэйскія актывісты пачалі зьбірацца там без дазволу ўладаў, каб ня страціць памяць аб трагедыі. У 1976 пабудавалі гэты мэмарыял памяці ўсіх ахвяраў нацыстоўскага рэжыму, якія загінулі там. Але асобнай згадкі пра габрэяў, якіх загінула больш, у ім не было - цэнтральнай фігурай стаў савецкі салдат.
11/14 Больш чым праз тры дзесяцігодзьдзі пасьля вайны падзеі Бабінага Яру ўсё яшчэ ня мелі дастатковага афіцыйнага прызнаньня, хоць яшчэ ў 1960-х габрэйскія актывісты пачалі зьбірацца там без дазволу ўладаў, каб ня страціць памяць аб трагедыі. У 1976 пабудавалі гэты мэмарыял памяці ўсіх ахвяраў нацыстоўскага рэжыму, якія загінулі там. Але асобнай згадкі пра габрэяў, якіх загінула больш, у ім не было - цэнтральнай фігурай стаў савецкі салдат.
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
9 траўня 1985 у Кіеве сьвяткавалі гадавіну перамогі над нацызмам. Улада савецкай Украіны разглядала падзеі ў Бабіным Яры праз прызму &laquo;пакут усяго савецкага народа&raquo; за часы нацыстоўскай акупацыі.
12/14 9 траўня 1985 у Кіеве сьвяткавалі гадавіну перамогі над нацызмам. Улада савецкай Украіны разглядала падзеі ў Бабіным Яры праз прызму «пакут усяго савецкага народа» за часы нацыстоўскай акупацыі.
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
Толькі праз паўстагодзьдзя пасьля трагедыі, пасьля таго, як Украіна здабыла незалежнасьць ад СССР у 1991 годзе, на месцы тых падзей ўзьвялі асобны мэмарыял, прысьвечаны габрэйскім ахвярам. На адкрыцьцё помніка ў выглядзе мэноры сабраліся сотні людзей.
13/14 Толькі праз паўстагодзьдзя пасьля трагедыі, пасьля таго, як Украіна здабыла незалежнасьць ад СССР у 1991 годзе, на месцы тых падзей ўзьвялі асобны мэмарыял, прысьвечаны габрэйскім ахвярам. На адкрыцьцё помніка ў выглядзе мэноры сабраліся сотні людзей.
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
А сам Бабін Яр сёньня - гэта ціхі парк, дзе пры добрым надвор&#39;і гуляюць пад дрэвамі парачкі або катаюцца раварысты.<br />
<br />
<em>&laquo;Ёсьць рэчы, ёсьць трагедыі, перад бязьмернасьцю якіх любое слова бясьсільна і пра якія больш скажа маўчаньне - вялікае маўчаньне тысяч чалавек. Можа, і нам варта было б тут абысьціся бяз словаў і моўчкі думаць пра адно. Аднак маўчаньне шмат кажа толькі там, дзе ўсё, што можна сказаць, ужо сказана. Калі ж сказана яшчэ далёка ня ўсё, калі яшчэ нічога не сказана - тады маўчаньне становіцца саўдзельнікам хлусьні і несвабоды. Таму мы кажам, і павінны гаварыць, дзе можна і дзе нельга, выкарыстоўваючы любую з магчымасьцяў, якія трапляюцца нам так рэдка&raquo;.</em><br />
<br />
- З выступу пісьменьніка Івана Дзюбы ў Бабіным Яры 1966
14/14 А сам Бабін Яр сёньня - гэта ціхі парк, дзе пры добрым надвор'і гуляюць пад дрэвамі парачкі або катаюцца раварысты.

«Ёсьць рэчы, ёсьць трагедыі, перад бязьмернасьцю якіх любое слова бясьсільна і пра якія больш скажа маўчаньне - вялікае маўчаньне тысяч чалавек. Можа, і нам варта было б тут абысьціся бяз словаў і моўчкі думаць пра адно. Аднак маўчаньне шмат кажа толькі там, дзе ўсё, што можна сказаць, ужо сказана. Калі ж сказана яшчэ далёка ня ўсё, калі яшчэ нічога не сказана - тады маўчаньне становіцца саўдзельнікам хлусьні і несвабоды. Таму мы кажам, і павінны гаварыць, дзе можна і дзе нельга, выкарыстоўваючы любую з магчымасьцяў, якія трапляюцца нам так рэдка».

- З выступу пісьменьніка Івана Дзюбы ў Бабіным Яры 1966
Восеньню 1941 году ў парэзаным ярам урочышчы на ўскраіне акупаванага нацыстамі Кіева было ўчыненае адно з самых цяжкіх злачынстваў XX стагодзьдзя. Расстрэл 33771 габрэя на працягу двух дзён у Бабіным Яры стаў адным зь першых прыкладаў масавых забойстваў, якія ўчынялі нацысты ў спробе вынішчыць габрэяў.
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG