Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША спрабуе пераадолець вэта Абамы


Сэнат ЗША прагаласаваў супраць вэта, якое прэзыдэнт Барак Абама наклаў на законапраект, што дае права падаваць судовыя пазовы, у тым ліку да Савудаўскай Арабіі, у сувязі з тэрарыстычнымі актамі 11 верасьня 2001 году.

97 сэнатараў выказаліся супраць вэта, адзін за. Цяпер чакаецца разгляд ініцыятывы ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу.

Савудаўская Арабія і яе саюзьнікі папярэдзілі, што прыняцьце згаданага законапраекту можа прывесьці да нэгатыўных наступстваў, а менавіта памяншэньня колькасьці афіцыйных кантактаў, страты амэрыканскай эканомікай мільярдаў даляраў, скарачэньня ўдзелу краінаў Пэрсыдзкай затокі ў контратэрарыстычных апэрацыях, абмежаваньня доступу ЗША да важных авіябазаў у рэгіёне.

23 верасьня амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама наклаў вэта на прыняты Кангрэсам законапраект, які дае права родным ахвяраў тэрарыстычных актаў 11 верасьня 2001 году ў ЗША падаваць пазовы да замежных грамадзянаў і ўрадаў у прыватнасьці, у Савудаўскай Арабіі. 15 з 19-ці ўдзельнікаў тэрактаў былі грамадзянамі гэтай краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG