Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя ўводзіць вайсковую павіннасьць. Для жанчын – таксама


Generic -- Sweden flag
Generic -- Sweden flag

Міністар абароны Швэцыі Пэтэр Гультквіст заявіў пра намер з 2018 году ізноў увесьці абавязковую вайсковую службу, у тым ліку і для жанчын.

"Спадзяюся, што мы здолеем знайсьці шлях да больш стабільнага, надзейнага і функцыянальнага мэтаду камплектаваньня асабістага складу", – цытуе міністра агенцтва “Інтэрфакс”.

Швэцыя, на тэрыторыі якой за апошнія два стагодзьдзі не адбылося ніводнага ўзброенага канфлікту, скасавала абавязковую вайсковую службу ў 2010 годзе пасьля таго, як гэты спосаб быў прызнаны нядзейсным для задавальненьня патрэбаў сучаснага войска.

Цяперашняя рэформа, як чакаецца, закране швэдаў, народжаных пасьля 1999 году. Штогод у войска будуць прызываць каля 4 тысяч чалавек – як мужчын, гэтак і жанчын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG