Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве адбыўся другі зьезд сэпаратыстаў з усяго сьвету


У Маскве ў нядзелю прайшла другая канфэрэнцыя сэпаратыстаў з усяго сьвету. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Тэхасу і Каліфорніі, Паўночнай Ірляндыі, гішпанскай аўтаноміі Каталёнія, Шатляндыі ды іншых рэгіёнаў.

Канфэрэнцыю арганізаваў «Антыглябалісцкі рух Расеі», які фінансуецца Крамлём. Сярод ганаровых сябраў руху — прэзыдэнт Сырыі Башар Асад і былы прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад. Паводле зьвестак РБК, на правядзеньне канфэрэнцыі быў выдзелены прэзыдэнцкі грант памерам 3,5 мільёна рублёў.

Першы зьезд сэпаратыстаў прайшоў у Маскве ў верасьні 2015 году. У ім прымалі ўдзел у тым ліку і прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Паводле Крымінальнага кодэксу, заклікі да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG