Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Пуцін — безадказны лідэр, заявы Трампа пра Крым — перадвыбарчая рыторыка


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ня лічыць прэзыдэнта Расеі моцным лідэрам, паколькі ён не трымаецца дадзенага слова. Пра гэта Парашэнка заявіў у нядзелю ўвечары ў інтэрвію тэлеканалу CNN.

«Калі вы дасягнулі нейкага пагадненьня з Пуціным, гэта нічога ня значыць... Калі казаць проста, то быць моцным лідэрам азначае быць адказным. Моцны лідэр азначае яркую пэрспэктыву для краіны. Моцны лідэр азначае трымаць слова, моцны лідэр здольны забясьпечыць рэформы ў дзяржаве і зрабіць жыцьцё свайго народу лепшым. Зыходзячы з гэтага разуменьня моцнага лідэра я зычу Пуціну стаць моцным лідэрам», — сказаў Пятро Парашэнка.

Таксама ён заявіў, што рыторыка Крамля ў сьвеце накіраваная на адмаўленьне дзеяньняў, пацьвярджае міжнародная супольнасьць.

«Расея проста жыве ў паралельным сусьвеце. Хлусьня — гэта козыр Пуціна. Такі тып паводзінаў робіць амаль немагчымым або вельмі ўскладняе правядзеньне перамоваў зь ім», — сказаў Парашэнка.

Прэзыдэнт Пятро Парашэнка таксама выказаўся і пра словы кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа аб магчымым прызнаньні Крыму расейскім. Гэтыя словы ён назваў перадвыбарчай рыторыкай.

«Гэта частка перадвыбарчай рыторыкі. Будучы прэзыдэнт, незалежна ад таго, хто ім будзе, будзе вельмі адказным чалавекам», — заявіў Парашэнка і дадаў, што ня змог сустрэцца з Трампам у Нью-Ёрку з прычыны шчыльнага графіку.

«Сустрэча з Трампам магла б працягвацца ня больш за 21 сэкунду — для такой грунтоўнай гутаркі недастаткова», — пракамэнтаваў Парашэнка.

Пры гэтым ён дадаў, што быў «прыемна зьдзіўлены» інфармаванасьцю кандыдаткі ў прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан пра сытуацыю ва Ўкраіне: «Яна вельмі добра дасьведчаная, у прыватнасьці, пра апошнія зьмены ва Ўкраіне. Гэта мяне прыемна зьдзівіла».

Прэзыдэнт Украіны Парашэнка наведваў на мінулым тыдні ЗША, дзе ўзяў удзел у пасяджэньні 71-й Генасамблеі ААН і меў выступ на агульных дэбатах Генасамблеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG