Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, панядзелак, 26-га верасьня: Прэзэнтацыя праекту «Парк замкаў ВКЛ»

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Прэс-клюб супольна з фондам «Краіна замкаў» і некамэрцыйнай плятформай «Талака» праводзяць прэзэнтацыю праекту «Парк замкаў ВКЛ». На прэзэнтацыі будуць прадстаўленыя першыя макеты парку мініяцюр, віртуальныя мадэлі замкаў, 3D-друкаркі. Месца правядзеньня — Прэс-клюб (вул. В. Харужай 3-601).
Пачатак а 11:00



З 26 верасьня ў аквапарку «Лябяжы» пачынаецца акцыя «Час супэргерояў», накіраваная на навучаньне і разьвіцьцё дзяцей, якія засталіся без падтрымкі бацькоў і блізкіх.



Прабежка са славутай бягухай, лепшай марафонкай Эўропы, Азіі і Амэрыкі, Вольгай Мазуронак. Месца правядзеньня — мікрараён Новая Баравая. Пачатак а 19:00.



Гэты дзень у гісторыі

1629 — падпісана замірэньне паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй, якім скончылася вайна 1600 — 1629 гадоў.

1655 — расейскія войскі спалілі Пінск


1815 — у Парыжы Аўстрыя, Прусія і Расея падпісалі дамову аб стварэньні Сьвятога саюзу, мэтамі якога было задушэньне рэвалюцыйных і нацыянальна-вызвольных рухаў у Эўропе


1960 — Фідэль Кастра сказаў самую доўгую прамову ў гісторыі ААН, якая доўжылася 4 гадзіны 29 хвілін.


1983 — савецкі падпалкоўнік Станіслаў Пятроў прадухіліў патэнцыйную ядзерную вайну, калі з-за збою ў сыстэме папярэджаньня аб ракетным нападзе паступіла памылковае паведамленьне пра атаку з боку ЗША


1990 — створана Беларускае таварыства архівістаў. 


У гэты дзень нарадзіліся



1788 — Іван Насовіч, беларускі філёляг, этнограф і фальклярыст, стваральнік слоўніка беларускай мовы.



1888 ― Томас Стэрнз Эліёт, амэрыканскі паэт, драматург і літаратурны крытык



1889 ― Марцін Гайдэгер, нямецкі філёзаф



1898 ― Джордж Гершвін, амэрыканскі кампазытар



1910 ― Уладзімер Агіевіч, беларускі літаратурны крытык



1925 ― Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік



У гэты дзень памерлі



1966 — беларускі сэлекцыянэр Іван Сікора. Ён адным зь першых у Эўропе распрацаваў мэтодыку лячэньня і амаладжэньня пладовых дрэваў. Распаўсюдзіў па Беларусі больш за 50 тысяч саджанцаў.



1978 ― Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту



1990 ― Альбэрта Маравія, італьянскі пісьменьнік



Цытата



Пагроза чалавеку ідзе нават не ад магчымага пагібельнага дзеяньня машын і тэхнічных прэпаратаў. Сапраўдная пагроза ўжо падступіла да чалавека ў самой яго істоце.

Марцін Гайдэгер, нямецкі філёзаф


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG