Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка з сынамі праехаў па Менску на чале калёны байкераў


Аляксандар Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем і старэйшым сынам Віктарам прыняў удзел у міжнародным байкерскім фэстывалі.

На фота, апублікаваных у СМІ, бачна, як Лукашэнка разам з сынам Мікалаем едуць на матацыкле. За імі ў калёне едзе Віктар Лукашэнка.

«Прэзыдэнт на чале калёны матацыклістаў праехаў ад Кургана Славы да Палаца спорту, дзе наведае абʼекты сьвята і паказальныя выступленьні супрацоўнікаў спэцпадразьдзяленьня ДПС «Страла», — інфармуе прэс-служба Лукашэнкі.

Паведамляецца, што ў парадзе, прысьвечаным закрыцьцю мотасэзону-2016, удзельнічаюць больш за 3 тысячы байкераў зь Беларусі, Расеі, краінаў Балтыі і Заходняй Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG