Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фядыніч падаў скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН на штраф за «Беларускі нацыянальны кангрэс»

Старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч падаў скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН.

Ён лічыць парушэньнем Міжнароднага пакту пра грамадзянскія і палітычныя свабоды штраф у 630 беларускіх рублёў, прызначаны яму за арганізацыю і ўдзел у «Беларускім нацыянальным кангрэсе» 15 траўня ў менскім парку Янкі Купалы.

Суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў Фядыніча 3 чэрвеня па ч. 2 арт.23.34 адміністрацыйнага кодэксу за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства. Таксама за акцыю аштрафавалі Міколу Статкевіча, Уладзімера Някляева, Вячаслава Сіўчыка, Станіслава Шушкевіча і іншых удзельнікаў.

Як праходзіў Кангрэс пад адкрытым небам. ФОТАГАЛЕРЭЯ:

Як праходзіў Кангрэс пад адкрытым небам. ФОТАГАЛЕРЭЯ

1/16
Устаноўчая сэсія Беларускага незалежнага кангрэсу прайшла ў сквэры Янкі Купалы, паколькі ўлады адмовілі аргкамітэту ў памяшканьні.  Каля 300 ўдзельнікаў прагаласавалі за ўтварэньне БНК і прынялі яго базавыя дакумэнты.
Уладзімер Някляеў вітае малых удзельнкіаў Кангрэсу
2/16 Уладзімер Някляеў вітае малых удзельнкіаў Кангрэсу
Устаноўчая сэсія Беларускага незалежнага кангрэсу прайшла ў сквэры Янкі Купалы, паколькі ўлады адмовілі аргкамітэту ў памяшканьні.  Каля 300 ўдзельнікаў прагаласавалі за ўтварэньне БНК і прынялі яго базавыя дакумэнты.
Кангрэс праходзіў пад пільным наглядам
3/16 Кангрэс праходзіў пад пільным наглядам
Устаноўчая сэсія Беларускага незалежнага кангрэсу прайшла ў сквэры Янкі Купалы, паколькі ўлады адмовілі аргкамітэту ў памяшканьні.  Каля 300 ўдзельнікаў прагаласавалі за ўтварэньне БНК і прынялі яго базавыя дакумэнты.
Побач рэгістрацыя ўдзельнікаў
4/16 Побач рэгістрацыя ўдзельнікаў
Устаноўчая сэсія Беларускага незалежнага кангрэсу прайшла ў сквэры Янкі Купалы, паколькі ўлады адмовілі аргкамітэту ў памяшканьні.  Каля 300 ўдзельнікаў прагаласавалі за ўтварэньне БНК і прынялі яго базавыя дакумэнты.
Мандаты дэлегатаў Кангрэсу
5/16 Мандаты дэлегатаў Кангрэсу
Устаноўчая сэсія Беларускага незалежнага кангрэсу прайшла ў сквэры Янкі Купалы, паколькі ўлады адмовілі аргкамітэту ў памяшканьні.  Каля 300 ўдзельнікаў прагаласавалі за ўтварэньне БНК і прынялі яго базавыя дакумэнты.
Удзельнікі Кангрэсу
6/16 Удзельнікі Кангрэсу
Устаноўчая сэсія Беларускага незалежнага кангрэсу прайшла ў сквэры Янкі Купалы, паколькі ўлады адмовілі аргкамітэту ў памяшканьні.  Каля 300 ўдзельнікаў прагаласавалі за ўтварэньне БНК і прынялі яго базавыя дакумэнты.
Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Статкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Генадзь Фядыніч
7/16 Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Статкевіч, Станіслаў Шушкевіч, Генадзь Фядыніч
Устаноўчая сэсія Беларускага незалежнага кангрэсу прайшла ў сквэры Янкі Купалы, паколькі ўлады адмовілі аргкамітэту ў памяшканьні.  Каля 300 ўдзельнікаў прагаласавалі за ўтварэньне БНК і прынялі яго базавыя дакумэнты.
Марына Адамовіч, жонка палітыка Мікалая Статкевіча
8/16 Марына Адамовіч, жонка палітыка Мікалая Статкевіча
Устаноўчая сэсія Беларускага незалежнага кангрэсу прайшла ў сквэры Янкі Купалы, паколькі ўлады адмовілі аргкамітэту ў памяшканьні.  Каля 300 ўдзельнікаў прагаласавалі за ўтварэньне БНК і прынялі яго базавыя дакумэнты.
Дэлегаты галасуюць
9/16 Дэлегаты галасуюць
Устаноўчая сэсія Беларускага незалежнага кангрэсу прайшла ў сквэры Янкі Купалы, паколькі ўлады адмовілі аргкамітэту ў памяшканьні.  Каля 300 ўдзельнікаў прагаласавалі за ўтварэньне БНК і прынялі яго базавыя дакумэнты.
10/16

Рэгістрацыя ўдзельнікаў Кангрэсу праходзіць на каленках
11/16 Рэгістрацыя ўдзельнікаў Кангрэсу праходзіць на каленках
Устаноўчая сэсія Беларускага незалежнага кангрэсу прайшла ў сквэры Янкі Купалы, паколькі ўлады адмовілі аргкамітэту ў памяшканьні.  Каля 300 ўдзельнікаў прагаласавалі за ўтварэньне БНК і прынялі яго базавыя дакумэнты.
12/16

Дакумэнты Кангрэсу былі надрукаваныя ў газэце "Народная воля"
13/16 Дакумэнты Кангрэсу былі надрукаваныя ў газэце "Народная воля"
Устаноўчая сэсія Беларускага незалежнага кангрэсу прайшла ў сквэры Янкі Купалы, паколькі ўлады адмовілі аргкамітэту ў памяшканьні.  Каля 300 ўдзельнікаў прагаласавалі за ўтварэньне БНК і прынялі яго базавыя дакумэнты.
14/16

15/16

16/16

Previous slide
Next slide

Фядыніч зьвяртаў увагу на блытаніну ў паказаньнях супрацоўнікаў АМАП на судзе супраць яго. Тыя пераблыталі месца правядзеньня акцыі (назвалі Янку Купалу Якубам Коласам) і заявілі, што ўдзельнікаў акцыі папярэджвалі пра яе незаконнасьць (актывісты і журналісты такога ня бачылі).

Старшыня РЭП заяўляе, што Кангрэс зьбіраліся правесьці ў памяшканьні, адаслалі запыт у Менгарвыканкам. Улады адказалі, што патрабаваньням пад Кангрэс адпавядаюць тры дзясяткі памяшканьняў, куды трэба зьвяртацца самастойна. Але ініцыятары Кангрэсу зьвярнуліся ў 12 з прапанаваных месцаў — і паўсюль ім адказалі, што для правядзеньня там кангрэсу неабходная санкцыя Менгарвыканкаму. У выніку акцыю вырашылі правесьці ў парку Купалы.

Фядыніч лічыць, што прыцягненьне яго да адказнасьці за мірны сход не было неабходным у межах абароны нацыянальнай бясьпекі ці падтрымкі грамадзкага парадку, таму суд парушыў артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы, што прызнаюць права кожнага на вольны распаўсюд інфармацыі і мірныя сходы. Таксама ён просіць Камітэт рэкамэндаваць Беларусі прывесьці ў адпаведнасьць зь міжнароднымі нормамі закон «Аб масавых мерапрыемствах».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG