Бойка завязалася паміж кандыдатамі ў дэпутаты парлямэнта Паладам Халікавым і Вэпхія Гургенішвілі ў эфіры тэлеканала Kvemo Kartli 21 верасьня.
Халікаў, кандыдат ад палітычнага блока прамыслоўцаў назваў Дэмакратычны рух Гургенішвіли «адкідамі», пасьля чаго апошні кінуў у яго асадкай, і пачалася бойка.
Супрацоўнікі тэлеканала ўмяшаліся і разьвялі палітыкаў.
Выбары ў Грузіі заплянаваны на 8 кастрычніка.