Афіша
Менск — Кампанія «Будзьма беларусамі» і Лятучы ўнівэрсытэт запрашаюць на публічную дыскусію «Сучасная нацыянальная ідэнтычнасьць: праблемы і выклікі», якая адбудзецца ў бізнэс-клюбе Imaguru. Удзельнічаюць Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай тэалёгіі, Сяргей Харэўскі, культуроляг, мастацтвазнаўца, Валер Булгакаў, галоўны рэдактар часопіса «Arche», ды іншыя. Вул. Фабрыцыуса, 4, пачатак а 19-ай
Менск — «Як чытаць мастацкую літаратуру?». Майстар-кляс ад літаратурных аглядальнікаў. Наста Грышчук і Дар’я Латышава распавядуць пра тое, як стаць прафэсійнымі чытачамі, на што зьвяртаць увагу пры знаёмстве з творам, а таксама падзеляцца парадамі напісаньня крытычных артыкулаў і рэцэнзій. Пр-т Дзяржынскага, 8, пачатак а 19-ай.
Сёньня — Усясьветны дзень без аўтамабіля
Дзень Балтыйскай еднасьці
У гісторыі
1862 — прэзыдэнт ЗША Аўраам Лінкальн абвясьціў пра свабоду чарнаскурых нявольнікаў.
1888 — выйшаў першы нумар часопіса National Geographic Magazine.
1869 — у Мюнхэне адбылася прэм’ера опэры Рыхарда Вагнэра «Золата Рэйну», якая зьяўляецца пралёгам да ягонага опэрнага цыклю «Кальцо Нібелунгаў».
1919 — Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школаў.
1939 — адбыўся супольны парад нямецкага і савецкага войскаў у Берасьці.
1943 — у Менску забіты Вільгельм Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генэральнай акругі «Беларусь».
1949 — СССР правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.
У гэты дзень нарадзіліся
1791 — Майкл Фарадэй, ангельскі фізык і хімік.
1903 — Хвядос Шынклер, беларускі пісьменьнік.
1925 — Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменьнік, перакладчык, крытык, публіцыст.
1938 — Дын Рыд, амэрыканскі актор і сьпявак, быў папулярным у былым СССР і іншых краінах гэтак званага сацыялістычнага лягеру.
1957 — Нік Кэйв, аўстралійскі рок-музыка, паэт, пісьменьнік, аўтар музыкі да фільмаў, сцэнарыст.
1976 — Ранальда, бразыльскі футбаліст.
У гэты дзень памерлі
1774 — Клімэнт XIV, Папа Рымскі. 1850 — Францішак Дзеружынскі, беларускі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сыстэмы каталіцкай царквы ў ЗША.
1975 — Павел Крынчык, беларускі палітычны дзеяч міжваеннага часу, дэпутат сойму Другой Рэчы Паспалітай.
1989 — Ірвінг Бэрлін, амэрыканскі кампазытар, які нарадзіўся ў Магілёве. Аўтар песьні «Божа, дабраславі Амэрыку», якая лічыцца неафіцыйным гімнам Злучаных Штатаў.
1999 — Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі
2007 — Марсэль Марсо, францускі актор-мім
Цытата
«Я не хацеў бы быць рабом, і не хацеў бы быць рабаўладальнікам. У гэтым маё разуменьне дэмакратыі».
Аўраам Лінкальн