Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўпершыню дамовіліся пра адвод войскаў на Данбасе


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе
Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе

Мадэратар на перамовах па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе ад АБСЭ Марцін Сайдзік заявіў журналістам пра падпісаньне сёньня ў Менску пагадненьня аб адводзе войскаў і зброі з трох участкаў на Данбасе — Станіца Луганская, Залатое і Пятроўскае.

Амбасадар Сайдзік назваў гэта «радаснай інфармацыяй»:

«Пасьля трохмесячных упартых перамоваў і працы падгрупы па пытаньнях бясьпекі сёньня ўдалося нарэшце ўзгадніць рамачны дакумэнт па разьвядзеньні сіл і сродкаў (паражэньня. — РС). Гэты дакумэнт быў толькі што падпісаны прадстаўнікамі Ўкраіны і РФ у Трохбаковай кантактнай групе, а таксама парафаваны прадстаўнікамі АРДВ і АРЛВ (Асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей — афіцыйная ва Ўкраіне назва тэрыторыі „ДНР“ і „ЛНР“. — РС). Дакумэнт прадугледжвае стварэньне зон разьвядзеньня сіл і сродкаў. Працоўнай групе па бясьпецы ўдалося таксама ўзгадніць усе пытаньні па разьвядзеньні сіл і сродкаў на трох участках, а менавіта ў Залатым, Пятроўскім і Станіцы Луганскай».

Пагадненьне перададуць для падпісаньня лідэрам так званых «ДНР» і «ЛНР», таму іхнія прадстаўнікі ў Менску толькі парафавалі яго.

Прадстаўнік Украіны ў падгрупе па пытаньнях бясьпекі Яўген Марчук у інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтаваў падпісаньне пагадненьня:

«Калі гэтае пагадненьне будзе выконвацца, то гэта можа стаць пачаткам новай якасьці вырашэньня ўсіх праблемаў, якія цяпер зьвязаныя з вайной на Данбасе. Пагадненьне прадугледжвае адвод на 1 кілямэтар кожным з бакоў у трох зонах бясьпекі — Залатым, Пятроўскім і Станіцы Луганскай. Па сутнасьці, гэта азначае стварэньне квадрату бясьпекі 2 кілямэтры ў глыбіню і 2 — у шырыню. Гэта тое, чаго раней не было. І ў прынцыпе адводу войскаў яшчэ не было. Гэта першая спроба. Калі атрымаецца і калі ўсё будзе выконвацца, як падпісана ў пагадненьні, то можа быць новая якасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG