Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пасьля выбараў: «Гэтае кіно мы ўжо бачылі»


Браян Уітмар
Браян Уітмар

Аглядальнік Радыё Свабода Браян Уітмар у сваім відэаблогу The Daily Vertical камэнтуе пасьлявыбарчую сытуацыю ў Расеі:

Добры дзень! Мяне завуць Браян Уітмар. У эфіры праграма «Вэртыкаль улады».

Такім чынам, Расея па сутнасьці ператварылася ў аднапартыйную дзяржаву.

Кіруючая партыя «Адзіная Расея» атрымала 343 з 450 месцаў у Думе на фоне самай нізкай яўкі ў гісторыі і шматлікіх паведамленьняў пра фальсыфікацыі.

Акрамя таго, хутка ў Расеі адродзіцца КДБ. Газэта «Коммерсант» паведаміла аб плянах стварэньня новага Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі, у якое ўвойдзе Фэдэральная служба бясьпекі, Дзяржаўнае выведвальнае ўпраўленьне і вялікая частка Фэдэральнай службы аховы, гэта значыць, па сутнасьці будзе адноўленая тая самая адыёзная савецкая таемная паліцыя.

Менш чым праз тры тыдні Уладзіміру Пуціна споўніцца 64 — столькі гадоў было Брэжневу ў 1970 годзе, калі СССР увайшоў у пэрыяд эканамічнай стагнацыі і актыўных палітычных рэпрэсій.

Пуцін таксама нікуды ў бліжэйшы час ня дзенецца.

Аднапартыйная сыстэма, новае КДБ, кіраўнік Крамля, які старэе — гэтае кіно мы ўжо бачылі.

І хоць гісторыя не абавязкова паўтарае сябе цалкам, ці то як трагедыя, ці то як фарс, усё паказвае на тое, што Пуцін адмовіцца ад той мадэлі кіраваньня, якую ён выкарыстоўваў першапачаткова.

Імітацыя дэмакратыі, кіраваны плюралізм, пошук раўнавагі паміж бюракратычнымі кланамі — усё гэта ў мінулым. Наперадзе маналітная ўлада, чысткі элітаў, наўпроставыя рэпрэсіі.

Можа, мы і не вяртаемся ў застойныя 70-я. Аднак пуцінская эпоха відавочна ўваходзіць у новую і вельмі злавесную стадыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG