Выступы Абамы перад удзельнікамі штогадовага пасяджэньня Генэральнай Асамблеі ААН заўсёды прыцягвалі вялікую цікавасьць. Але гэтым разам асаблівую ўвагу да выступу прэзыдэнта ЗША тлумачылася тым, што гэта, як піша агенцтва Associated Press, яго «лебядзіная песьня» на міжнароднай арэне. Абама выказаў ўпэўненасьць, што шлях да дэмакратыі лепш, чым шлях да «моцнай рукі». Незалежная прэса павінна, па словах Абамы, кантраляваць і прадухіляць злоўжываньні ўлады.
«Я ня думаю, што прыклад Амэрыкі ўнікальны», — сказаў Абама і прывёў прыклад іншых краінаў, у якіх народы маюць сваё слова. Ён сказаў, што эўрапейскія краіны былога савецкага блёку дасягнулі цяперашняга ўзроўню дзякуючы намаганьням у разьвіцьці дэмакратыі.