Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель прызнала, што міграцыйная палітыка стала фактарам паразы ўрадавай партыі


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель узяла на сябе адказнасьць за пройгрыш сваёй партыі «Хрысьціянска-дэмакратычны саюз» (ХДС) на выбарах у рэгіянальны парлямэнт Бэрліну. ХДС саступіла сацыял-дэмакратам, якія набралі 22 працэнты галасоў выбаршчыкаў. ХДС мае 17,6 працэнта.

Мэркель прызнала, што палітыка ўрада ў адносінах да мігрантаў стала фактарам у гэтай паразе. Нядаўняе апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае ў Нямеччыне, паказала, што 82 працэнты апытаных хацелі б «пераменаў у міграцыйнай палітыцы ўраду». Але у апытаньні не гаворыцца, якіх менавіта пераменаў чакаюць грамадзяне, сказала Мэркель.

На нядзельных выбарах у рэгіянальны парлямэнт Бэрліну партыя ХДС пацярпела самую сур’ёзную паразу за апошнія 26 гадоў. Аслабіла свае пазыцыі і Сацыял-дэмакратычная партыя, што робіць праблематычнай далейшую кааліцыю двух найбуйнейшых партый. За правую партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны» ў Бэрліне прагаласавалі 14 адсоткаў выбаршчыкаў. Бэрлін стаў дзясятай фэдэральнай зямлёй Германіі, дзе ў мясцовыя заканадаўчыя органы трапілі прадстаўнікі «Альтэрнатывы для Нямеччыны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG