Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацыент ЛПП-1 забіў сабе цьвік у лоб, каб учыніць самагубства


У нядзелю, 18 верасьня 44-гадовы гамяльчук, пацыент Сьветлагорскага лекавальна-працоўнага прафілякторыю № 1 быў дастаўлены ў лякарню з 8-сантымэтровым цьвіком у галаве.

Як паведамілі БелаПАН у раённай лякарні, дактары зрабілі трэпанацыю чэрапа, цьвік вынялі. Жыцьцёва важныя функцыі не парушаныя, хоць мозг і пашкоджаны. Пацярпелага ўжо перавялі з рэанімацыі ў траўматалёгію, ён у прытомнасьці і размаўляе.

Мужчына патлумачыў, што, забіваючы цьвік у галаву, спрабаваў учыніць самагубства. Пра прычыны ён ня кажа, іх будзе выяўляць псыхіятар.

Беларусы — чацьвёртыя па самагубствах у Эўропе. 21,8 — гэта паказьнік колькасьці самагубстваў у Беларусі на 100 тысяч чалавек. Ён значна вышэйшы за сярэднеэўрапейскі паказьнік — 13,8.

Фатаздымкі расейскай фатографкі Ірыны Паповай са Сьветлагорскага ЛПП № 1 публікаваў The Guardian. Паводле артыкула, у «дзіўным гібрыдзе рэабілітацыйнага цэнтру і турмы» асноўнае лекаваньне — «праца і рамонкавая гарбата». Толькі 5% людзей, якія ўтрымліваліся пад вартай у ЛПП, фактычна кінулі піць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG