Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін’юст Расеі падаў у суд на Беларусь з-за «кітайскіх» тэлевізараў


©Shutterstock
©Shutterstock

У суд Эўразійскага эканамічнага саюзу да Беларусі паступіў пазоў ад Міністэрства юстыцыі Расеі.

А асобе Мін’юсту Расея спрабуе аспрэчыць канфіскацыю беларускімі мытнікамі партыі тэлевізараў, вырабленых на тэрыторыі Калінінградзкай вобласьці РФ. Судовае разьбіральніцтва прызначанае на 15 лістапада, паведамляе tut.by са спасылкай на сайт суду ЭАЭС.

У сьнежні 2014- пачатку 2015 гадоў беларускія мытнікі канфіскавалі тавары электронікі, якія везьлі транзытам з Калінградзкай вобласьці праз Літву ў Расею. У асноўным гэты былі тэлевізары. Сума канфіскату склала 242 мільёны рублёў, частка тавараў пазьней была рэалізавана ў Беларусі. Беларускія мытнікі і экспэрты тлумачылі свае дзеяньні тым, што вытворцы ў Калінінградзе завозілі на тэрыторыю Мытнага саюзу кітайскі тавар пад выглядам расейскага, каб не плаціць падатак на дадатковую вартасьць.

«Гэта ў чыстым выглядзе Кітай. Нічога там не вырабляецца. Клеяць налепку „Зроблена ў Расеі“ і завозяць на расейскі рынак. Існуе схема, паводле якой гэтыя вытворцы не плацяць мытную пошліну і НДВ», — цытуе крыніца начальніка адзьдзелу маркетынгу і збыту тэлевізійнага завода «Віцязь» у Віцебску Сяргея Сытава.

Між тым калінінградзкі вытворца тэлевізараў кампанія «Тэлебалт» з гэтымі абвінавачаньнямі ня згодная, заяўляе пра страты на 45 мільёнаў расейскіх рублёў і будзе аспрэчваць дзеяньні беларускіх мытнікаў у судзе. У Калінінградзе па мясцоваму тэлеканалу паказалі сюжэт пра вытворчасьць на пляцоўцы «Тэлебалта» тэлевізараў, якія ў Беларусі называюць «кітайскімі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG