Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску справілі паніхіду па Юрыю Хадыку

Паніхіда прайшла ў капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтру Праведнага Язэпа ў Менску.

Разьвітаньне зь Юрыем Хадыкам і царкоўнае адпяваньне паводле ўніяцкага абраду адбылося ў Дэнвэры (ЗША), дзе нябожчык жыў апошнія гады ў сямʼі малодшага сына Кастуся.

Згодна з тэстамэнтам у ЗША адбудзецца крэмацыя, а пахаваньне пройдзе ў Беларусі.

Юры Хадыка памёр 11 верасьня 2016 году ў ЗША. Ён быў адным зь лідэраў БНФ, доктарам фізыка-матэматычных навук (1976), прафэсарам (1976), дасьледчыкам гісторыі беларускага мастацтва.

Паказаць яшчэ

1
Сваякі
2

Сваякі

Айцец Андрэй Абламейка ўзгадвае, як Юры Хадыка дапамагаў адраджаць грэка-каталіцкую царкву
3

Айцец Андрэй Абламейка ўзгадвае, як Юры Хадыка дапамагаў адраджаць грэка-каталіцкую царкву

4
Старэйшы сын Юрыя Хадыкі Аляксей
5

Старэйшы сын Юрыя Хадыкі Аляксей

6
Узначаліў літургію Сяргей Гаек
7

Узначаліў літургію Сяргей Гаек

8
9
10
XS
SM
MD
LG