Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія мытнікі канфіскуюць у літоўцаў цягачы і паўпрычэпы


У Беларусі знаходзіцца каля 20 канфіскаваных транспартных сродкаў літоўскіх перавозчыкаў.

Як паведамляе літоўская газэта «Verslo žinios», літоўскія перавозчыкі скардзяцца, што ў апошнія гады не могуць вярнуць сабе свае паўпрычэпы і цягачы, канфіскаваныя ў Беларусі. Усё з-за недасканаласьці беларускага заканадаўства.

«Міждзяржаўныя пагадненьні прадугледжваюць, што перавозкі грузаў паміж дзяржавамі магчымыя. Аднак пасьля зьяўленьня Мытнага зьвязу такія грузаперавозкі ўспрымаюцца як перавозкі ўнутры зьвязу, а палажэньні, датычныя перавозчыкаў трэціх краін, гэта забараняюць. Па гэтай прычыне канфіскуюцца літоўскія цягачы, паўпрычэпы, калі грузы ідуць зь Беларусі ў Расею ці Казахстан », — кажа прэзыдэнт Літоўскай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava Эрляндас Мікенас.

Некаторыя кампаніі вырашаюцца заплаціць штрафы і забіраюць свой транспарт. Аднак штрафы часам перавышаюць кошт канфіскаванага транспартнага сродку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG