Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кале пачалі будаваць мур, каб спыніць пранікненьне мігрантаў у Брытанію


Лягер мігрантаў у Кале.
Лягер мігрантаў у Кале.

У горадзе Кале на поўначы Францыі закладзены першы камень у будаўніцтва мура каля лягера мігрантаў, каб прадухіліць іх пранікненьне ў Вялікабрытанію.

Падрабязнасьці паведамляе карэспандэнтка Радыё Свабода Натальля Канеўская.

Праект будаўніцтва сьцяны вышынёй чатыры мэтры і адзін кілямэтар даўжынёй ажыцьцяўляе Вялікабрытанія з мэтай прадухіліць пранікненьне на сваю тэрыторыю мігрантаў, якія знаходзяцца ў Кале. Будаўніцтва новай перашкоды пачатае ў рамках існуючых паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй дамоўленасьцяў у сфэры пагранічнага кантролю. Гэты факт аднак не мяняе нэгатыўнага стаўленьня да гэтага праекту з боку муніцыпальных уладаў.

На думку мэра кале Наташы Бушар, гэтаму муру няма месца ў яе горадзе, бо францускія ўлады ўжо афіцыйна абвясьцілі аб ліквідацыі лягера мігрантаў у Кале. «Гэта толькі створыць дадатковы раскол у дачыненьнях дзьвюх краін», — адзначыла яна ў ранішнім эфіры радыёстанцыі RTL.

Наташа Бушар: «Спатрэбілася так шмат часу, каб разбурыць Бэрлінскі мур, дык які сэнс сёньня ўзводзіць яшчэ адзін мур паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй. Яго цалкам можна лічыць мурам ганьбы. Што потым? З будуем сьцяну да Дзюнкерка, да Брусэлю? Можа наогул, пабудуем тут вялікую кітайскую сьцяну?»

Мэр Кале ўпэўненая, што брытанскі праект пабудовы сьцяны ня вырашыць праблему, бо мігранты будуць працягваць спробы дабрацца да Злучанага Каралеўства іншымі шляхамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG