Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія разглядае ўвядзеньне працоўных віз для грамадзян ЭЗ


Постэр у падтрымку кампаніі за выхад з Эўразьвязу падчас рэфэрэндуму ў чэрвені 2016 году
Постэр у падтрымку кампаніі за выхад з Эўразьвязу падчас рэфэрэндуму ў чэрвені 2016 году

Вялікабрытанія вывучае магчымасьць увядзеньня працоўных віз для грамадзян Эўразьвязу пасьля выхаду з адзінай Эўропы. Гэта дапаможа скараціць прыток мігрантаў, заявіла ў нядзелю міністар замежных спраў Эмбэр Рад.

Кіраўнік ведамства падкрэсьліла, што падтрымлівае ідэю скараціць колькасьць мігрантаў у краіне амаль утрая, але не ўдакладніла, як гэта будзе дасягнута. З падобнай ініцыятывай яшчэ ў 2010 годзе выступаў папярэдні прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран, але да моманту ягонай адстаўкі прыток мігрантаў у краіну павялічыўся.

Большасьць людзей краінаў Эўрапейскага Зьвязу маюць права жыць і працаваць у Вялікабрытаніі ў адпаведнасьці з эўрапейскім заканадаўствам. Ім ня трэба атрымліваць візаў або дазволаў на працу. Сытуацыя можа зьмяніцца пасьля завяршэньня працэсу выхаду з ЭЗ. Пра сваё жаданьне пакінуць Эўразьвяз Брытанія заявіла пасьля чэрвеньскага рэфэрэндуму, на якім за выхад выказаліся 52 працэнты тых, хто ўзяў удзел у галасаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG