Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына рэкамэндавала не адганяць назіральнікаў далей за тры мэтры ад месца падліку галасоў


Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына

ЦВК Беларусі парэкамэндаваў выбаркамам не адсоўваць назіральнікаў далей за тры мэтры ад стала, дзе ідзе падлік галасоў. Назіральнікаў нават можна дапускаць да стала, сказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў праграме «Трэба разабрацца» на АНТ.

«Ніхто ня будзе вымяраць адлегласьць, яна, канешне, будзе зусім умоўнай, зыходзячы са здаровага сэнсу, каб назіральнікі бачылі гэтую працэдуру», — патлумачыла Ярмошына рэкамэндацыю.

Ёсьць ужо не рэкамэндацыя, а правіла: пры падліку бюлетэняў адзін з бакоў стала абавязкова павінен быць вольным для агляду назіральнікаў.

«А што тры мэтры ці 10 мэтраў стаяць назіральнікі ад падліку галасоў, дык розьніцы няма, бо назіральнікі ўсё роўна ня бачаць, за каго пастаўленыя птушачкі ў бюлетэнях», — нядаўна казаў Свабодзе прэс-сакратар кампаніі назіраньня «Права выбару-2016» Ігар Барысаў. Ён мяркуе, што Ярмошына штораз з усіх рэкамэндацыяў АБСЭ «чапляецца» за самыя неістотныя і выпраўляльныя — і ўвесь сэзон хваліцца «прагрэсам» па іх.

Разам з тым Ярмошына адхіліла ідэю пакараньня выбарнікаў за няяўку на галасаваньне, але адзначыла плюсы мажарытарнай сыстэмы галасаваньня, якая фактычна выключае другі тур: маўляў, у 90-х паўгода не маглі сфармаваць Вярхоўны Савет.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG