Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія мае інструмэнты падрыхтоўкі да сяброўства ў НАТО — прэзыдэнт Маргвэлашвілі


Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг (зьлева) і прэзыдэнт Грузіі Гіоргі Маргвэлашвілі, Тбілісі, 8 верасьня 2016 году
Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг (зьлева) і прэзыдэнт Грузіі Гіоргі Маргвэлашвілі, Тбілісі, 8 верасьня 2016 году

Грузія хутка і маштабна рэалізуе рэформы ў вайсковай сфэры, якія набліжаюць уступ гэтай дзяржавы ў НАТО. Пра гэта ў Тбілісі 8 верасьня заявілі генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг і прэзыдэнт Грузіі Гіоргі Маргвэлашвілі.

«Якасьць інтэграцыі Грузіі ў альянс расьце з кожным годам. Сёньня мы маем амаль усе інструмэнты, якія падрыхтуюць нашу краіну да сяброўства. Гэтыя інструмэнты максымальна выкарыстоўваюцца для ўмацаваньня абараназдольнасьці краіны», — падкрэсьліў прэзыдэнт Гіоргі Маргвэлашвілі.

Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг дадаў, што фундамэнтальныя рэформы «найбольш важныя для самой Грузіі, але яны таксама дапамагаюць падрыхтаваць Грузію да ўступу ў НАТО».

Грузія заяўляе, што імкнецца ўступіць у НАТО, гэтаксама як і ў Эўразьвяз. Там яшчэ да вайны Расеі супраць Грузіі правялі ў пачатку 2008 году рэфэрэндум, на якім 77 адсоткаў удзельнікаў выказаліся за ўваход краіны ў Паўночнаатлянтычны альянс. І пасьля зьмены ўлады ў 2012 годзе Грузія нязьменна ідзе курсам эўраатлянтычнай інтэграцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG