Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Радыё Марыя» загаворыць па-беларуску


Праграмны дырэктар беларускага «Радыё Марыя», зарэгістраванага сёлета ў чэрвені, ксёндз Аляксандар Улас расказаў, калі вядомая каталіцкая радыёстанцыя запрацуе ў Беларусі.

«Адбыўся запуск тэставай вэрсіі радыё. Запушчаная вэрсія — толькі праверка нашых тэхнічных магчымасьцяў, якія мы тэсьціруем. Канчатковы ж выгляд „Радыё Марыя“ будзе зусім іншы», — сказаў ксёндз Аляксандар Улас.

Ён патлумачыў, што тэставая вэрсія мае абмежаваньне — адначасова радыё могуць слухаць толькі 30 слухачоў.

«Мы карыстаемся „аўтадыджэем“. Але ўсё гэта толькі праверка. Мы вывучаем розныя варыянты, а таксама магчымасьці трансьляцыяў з розных куткоў Беларусі, магчымасьці скайп-трансьляцыяў», — дадаў кіраўнік радыёстанцыі.

Афіцыйнай мовай новага радыё будзе беларуская. Але гэтым нацыянальны складнік не абмяжоўваецца:

«Нацыянальная спэцыфіка будзе ў нашых слухачах. Слухачы — фундамэнт кожнага „Радыё Марыя“. А слухачы — гэта перш за ўсё беларусы. Сама ідэя „Радыё Марыя“ — радыё, зробленае людзьмі для людзей», — сказаў ксёндз Аляксандар Улас.

Плянуецца, што празь месяц-паўтара тэхнічная апрабацыя будзе скончана і радыё пяройдзе да трансьляцыі.

У чэрвені 2016 году ў галоўным упраўленьні юстыцыі Менскага гарвыканкаму «Радыё Марыя» атрымала дзяржаўную рэгістрацыю. У Беларусі яго зарэгістравалі па першых літарах — «Радыё РМ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG