Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні тысяч людзей выйшлі на марш супраць уладаў у Вэнэсуэле


Прыхільнікі апазыцыі правялі ў сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе самае масавае шэсьце за апошнія два гады пратэстаў. BBC і Reuters пішуць пра сотні тысяч удзельнікаў мірнага шэсьця, якое скончылася асобнымі невялікімі сутыкненьнямі з паліцыяй.

Улады сьцьвярджаюць, што ў апазыцыі не атрымалася сабраць чаканы мільён чалавек на марш, які ўлады называюць «захопам Каракасу». Прэзыдэнт Нікалас Мадура заявіў пра «трыюмф нацыі»: маўляў, у апазыцыі не атрымалася запалохаць людзей, каб выцягнуць іх з дамоў на пратэст, таму нацыя перамагла спробу гвалтоўнага перавароту.

Апазыцыя ж заяўляе, што пратэсты сабралі мільён чалавек — і што ў пратэстоўцаў атрымалася паказаць сьвету, наколькі Вэнэсуэла хоча зьменаў: перамогі над голадам, злачыннасьцю, інфляцыяй і карупцыяй, завяршэньня маштабнага эканамічнага крызісу, выкліканага падзеньнем цэнаў на нафту. Напярэдадні маршу ўлады затрымалі шэраг апазыцыйных палітыкаў.

Апазыцыя спадзяецца на дазвол уладаў правесьці рэфэрэндум аб адстаўцы прэзыдэнта. Каб распачаць рэфэрэндум, ім трэба будзе сабраць 4 млн подпісаў грамадзян (20% выбарнікаў) за тры дні, а каб адхіліць прэзыдэнта на рэфэрэндуме — набраць больш галасоў за адхіленьне, чым меў Мадура на прэзыдэнцкіх выбарах 2013 году (за яго тады залічылі 7,6 млн галасоў).

Калі рэфэрэндум прызначаць да 10 студзеня 2017 году, пройдуць новыя прэзыдэнцкія выбары, а калі пазьней, у выпадку перамогі апазыцыі віцэ-прэзыдэнт «даслужыць» тэрмін Мадуры да 2019 году. Рэйтынгі Мадуры ў незалежных апытаньнях складаюць каля 20%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG