Найбольш галасоў у трэцім туры (41,58%) меў Сійм Калас, былы прэм’ер Эстоніі і эўракамісар, якога выстаўляла партыя Рэформаў.
Цяпер прэзыдэнта, які мае пераважна прадстаўнічыя функцыі, будзе абіраць калегія выбарцаў з дэпутатаў Рыйгікогу і прадстаўнікоў радаў мясцовага самакіраваньня. Галасаваньне пройдзе ў канцэртнай залі Estonia 24 верасьня. Прэзыдэнт будзе абраны, калі за аднаго з кандыдатаў прагаласуе прынамсі палова выбарнікаў.
Сярод чатырох кандыдатаў у прэзыдэнты няма цяперашняга кіраўніка дзяржавы Тоомаса Хэндрыка Ільвэса, які ўжо адслужыў два тэрміны. У 2011 годзе яго пераабралі ў першым жа туры — упершыню з 1991 году. Ільвэс мае папулярнасьць ня толькі ў сябе на радзіме, але і на Захадзе, дзе яго хвалілі за стыль вядзеньня ангельскамоўнага Twitter-акаўнта і стылёвае адзеньне.