Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэкістан: адмененыя ўрачыстасьці з нагоды Дня незалежнасьці


У ранейшыя гады сьвята адзначалася шырока. Фота са сьвяткаваньня Дня незалежнасьці 2011 году.
У ранейшыя гады сьвята адзначалася шырока. Фота са сьвяткаваньня Дня незалежнасьці 2011 году.

Ва Ўзбэкістане адмянілі афіцыйныя ўрачыстасьці з нагоды Дня незалежнасьці, які краіна адзначае 1 верасьня. Пра гэта паведаміла сёньня ўзбэцкая служба «Бі-бі-сі» са спасылкай на свае крыніцы ў Ташкенце. Прычына адмены не называецца.

Пакуль невядома, ці адбудуцца народныя гуляньні, якія традыцыйна праходзяць з нагоды Дня незалежнасьці. Іслам Карымаў раней асабіста прымаў удзел ва ўрачыстасьцях.

Не паведамляецца, ці зьвязана гэта са станам здароўя Карымава. У панядзелак дачка прэзыдэнта Лола паведаміла, што яе бацька перанёс інсульт і шпіталізаваны ў цяжкім стане. Пазьней інфармацыйнае агенцтва «Фергана» паінфармавала, што Карымаў памёр у бальніцы 29 жніўня а 15-16 гадзіне па ташкенцкім часе.

«Бі-бі-сі» са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што Іслам Карымаў знаходзіцца ў рэанімацыі. Улады краіны не пацьвярджаюць ані гэтай інфармацыі, ані зьвестак пра сьмерць аўтарытарнага кіраўніка Ўзбэкістану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG