Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франсуа Алянд: перамовы аб Brexit трэба завяршыць да канца 2018 году


Франсуа Алянд
Франсуа Алянд

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што перамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу мусяць завяршыцца да пачатку 2019 году і ніякі перагляд рашэньня Лёндану выйсьці з адзінай Эўропы немагчымы.

Выступаючы ў Парыжы ў аўторак на штогадовай сустрэчы з францускімі амбасадарамі, Алянд таксама заклікаў прыпыніць перамовы аб падпісаньні пагадненьня аб свабодным гандлі паміж ЭЗ і ЗША — да абраньня новага амэрыканскага прэзыдэнта.

Да таго самага заклікаў дзяржаўны сакратар Францыі ў пытаньнях замежнага гандлю Матыяс Фэкль, адзначыўшы, што абмеркаваньне трансатлянтычнага пакту мусіць пачацца на новай аснове.

Францыя мае намер зьвярнуцца з адпаведным запытам у кіраўніцтва ЭЗ на саміце ў Браціславе, які адкрываецца 16 верасьня.

У мінулую нядзелю міністар эканомікі Нямеччыны сацыял-дэмакрат Зігмар Габрыэль заявіў, што гандлёвыя перамовы з ЗША праваліліся. Аднак у панядзелак Эўракамісія заявіла пра неабходнасьць іх працягу.

Злучаныя Штаты меркавалі падпісаць пакт да канца году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG