Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Небагатым беларусам дадуць «аўтаматычную» дапамогу для аплаты «камуналкі»


Згодна з указам № 322 «Аб наданьні безнаяўных жыльлёвых субсыдыяў», які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 29 жніўня, з 1 кастрычніка небагатым беларусам будзе давацца грашовая дапамога для аплаты жыльлёва-камунальных паслугаў, піша БЕЛТА.

Сам указ пакуль не апублікаваны, памеры выплатаў невядомыя. Але вядома, што выплаты будуць рабіцца, калі «камуналка» перавысіць 20% сярэднямесячнага сукупнага прыбытку сямʼі ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасьці.

Сыстэма абяцае быць аўтаматычнай: выплаты будуць зьдзяйсьняцца паводле «прынцыпу выяўленьня». Сьпіс прыбыткаў, якія будуць ацэньвацца для аўтаматычнай выплаты, мае вызначыць урад. Калі аўтаматычная сыстэма не спрацуе ў асобных выпадках, можна будзе прасіць выплаты паводле «заяўнага прынцыпу».

Разам з тым ураду даручана прааналізаваць, наколькі эфэктыўны «прынцып выяўленьня» і ці магчыма пашырыць яго на выплаты іншым катэгорыям грамадзянаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG