Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы з Крымам вырашана ўстанавіць супрацьтанкавыя «яжы»


Супрацьтанкавыя «яжы» ля Новаазоўску.
Супрацьтанкавыя «яжы» ля Новаазоўску.

У Хэрсонскай вобласьці пачаўся выраб процітанкавых «яжоў», якія будуць устаноўленыя на адміністрацыйнай мяжы з анэксаваным Расеяй Крымам. Агенцтва «Укрінфарм» паведаміла пра гэта са спасылкай на дэпутата Вярхоўнай рады ад Хэрсонскай вобласьці Аляксандра Сьпівакоўскага.

Дэпутат сьцьвярджае, што «яжы» будуць устаноўленыя для абароны ад ўварваньня танкаў і матарызаваных падразьдзяленьняў расейскай арміі з паўвострава на тэрыторыю Хэрсонскай вобласьці.

Паводле Сьпівакоўскага, Хэрсонская вобласьць атрымала сем тысяч мэтраў мэталічных рэек для вырабу «яжоў». Якія менавіта прадпрыемствы будуць выпускаць супрацьтанкавыя «яжы», пакуль не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG