Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 жніўня: «Ракаўскі фэст-2016» і грандыёзнае грузінскае застольле ў цэнтры Менску


Ракаў
Ракаў

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Верхні горад у Менску на адзін дзень ператворыцца ў адно гіганцкае 100-мэтровае грузінскае застольле. Там пройдзе фэстываль «Тбілісоба-2016». Наведвальнікаў чакае багацьце аўтэнтычных грузінскіх страў і знакамітага віна ад двух дзесяткаў грузінскіх і беларускіх рэстаранаў, сабраных у адзін доўгі фудкорт.

У мястэчку Ракаў пад Менскам адбудзецца фэстываль культур «Ракаўскі фэст-2016». У межах фэсту ад 11.00 да 22.00 адбудуцца выступленьні музычных і танцавальных калектываў, тэатральны квэст, будзе працаваць кірмаш «Горад майстроў», мастацкая выстава. А 20.00 выступіць польскі гурт «Дзікія яблыкі», які спалучае ў сваёй творчасьці славянскую мэлёдыку і рытм афрыканскіх бубнаў.

Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй імя Якуба Коласа запрашае на фэст «Пакаласімся». Гасьцей чакаюць майстар-клясы са скульптарам, мастком, музыкамі. Там жа пройдзе «Сьпеўны сход» і прагляд кароткамэтражных стужак маладых беларускіх рэжысёраў ва ўтульнай гасьцёўні самога Якуба Коласа.

У гісторыі:

551 да н.э. — нарадзіўся кітайскі філёзаф Канфуцый.

1610 — Уладзіслаў Ваза абраны маскоўскім царом.

1652 — Капылю нададзена магдэбурскае права.

1811 — беларускі паэт Тадэвуш Лада-Заблоцкі.

1820 — У Расейскай імпэрыі ўказам Аляксандра І забароненая дзейнасьць езуітаў.

1955 — Выйшла 1-е выданьне Кнігі рэкордаў Гінеса.

У памяці:

1576 — памёр італьянскі мастак Тыцыян.

1873 — гісторык, краязнавец і археоляг Яўстах Тышкевіч.

1916 — беларускі філёзаф, этнограф, фальклярыст Уладзіслаў Вярыга.

1937 — беларускі гісторык і археоляг Аляксандар Ляўданскі.

Цытата:


«Абавязак кожнага адукаванага й улюбёнага ў свой край чалавека — старацца растлумачыць усё, што падпала пад сумненьне й складае матэрыял для айчыннай гісторыі. Здагадвацца, шукаць, а адкрытае перадаваць людзям — значыць падаваць руку дапамогі тым, хто прысьвяціў жыцьцё сваё й здароўе навукам для дабра грамадзкага».

Яўстах Тышкевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG