Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваныя трое ўдзельнікаў «трактарнага маршу» на Маскву


У Расеі суд гораду Аксай Растоўскай вобласьці прысудзіў трох затрыманых удзельнікаў «трактарнага маршу» да адміністрацыйнага арышту на 10 сутак. Яшчэ дзевяць кубанскіх фэрмэраў аштрафаваныя на сумы ад 10 да 30 тысяч рублёў і ў чацьвер разам з астатнімі ў суправаджэньні паліцэйскіх машын вярнуліся дадому.

Як заявіў Аляксей Волчанка, арганізатар маршу краснадарскіх фэрмэраў, на зваротным шляху намесьнік начальніка паліцыі па Растоўскай вобласьці, баючыся таго, што пратэстоўцы адмовяцца вяртацца дадому, «за свой кошт заправіў усе трактары». Паводле яго, на дадзеным этапе акцыю «жорстка разьбілі», аднак, як ён лічыць, фэрмэры «гучна заявілі пра свае праблемы».

Удзельнікі «трактарнага маршу» 21 жніўня накіраваліся ў Маскву, каб паскардзіцца прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну на карупцыю і рэйдэрскі захоп зямлі ў Краснадарскім краі. 23 жніўня ў Растоўскай вобласьці фэрмэраў затрымала паліцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG