Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік расейскага банку: Уладзімір Пуцін асудзіў сябе на сьціплае жыцьцё


Андрэй Косьцін і Ўладзімір Пуцін
Андрэй Косьцін і Ўладзімір Пуцін

Кіраўнік расейскага дзяржаўнага банку ВТБ Андрэй Косьцін у інтэрвію газэце Financial Times заявіў пра бясплённасьць пошукаў «таемных багацьцяў» прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, якіх проста няма.

Паводле Косьціна, «Пуцін асудзіў сябе на сьціплае жыцьцё да канца сваіх дзён, паколькі ўвесь сьвет ведае яго ... У яго няма ні машын, ні грошай».

У красавіку 2016 году Міжнародны кансорцыюм журналістаў-сьледчых апублікаваў так званае «Панамскае дасье» — дакумэнты аб фактах карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады ў некалькіх краінах сьвету.

Значная частка расьсьледаваньня прысьвечана Расеі: у ім сьцьвярджаецца, што блізкія да Ўладзіміра Пуціна людзі толькі праз панамскія афшорныя кампаніі «адмылі» больш за два мільярды даляраў.

У Крамлі гэтыя абвінавачваньні называюць «інфармацыйным укідам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG