Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сымфэропалі паліцыя разагнала мітынг «Ашуканы Крым»


У Сымфэропалі паліцыя разагнала ўдзельнікаў узгодненага мітынгу «Ашуканы Крым». Некалькі актывістаў былі затрыманыя.

Пра гэта ў суботу паведаміў адзін з арганізатараў акцыі Ільля Бальшэдвораў. Ён адзначыў, што паліцыянты не прадставілі ніякіх дакумэнтаў аб забароне мерапрыемства.

Па дадзеных сайта «Крым.Реалии», на мітынг прыйшлі каля 50 чалавек. Яны зьбіраліся зьвярнуцца да прэзыдэнта Расеі з заявай аб карупцыі сярод крымскіх чыноўнікаў, прызначаных Крамлём пасля анэксіі паўвострава, а таксама аб іх сувязях з крымінальным сьветам. «Крым два гады, як вярнуўся ў Расею, але Расея ў Крым так і не прыйшла», — лічаць актывісты.

Праваахоўныя органы анэксаваць Крыма сытуацыю не камэнтуюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG