Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1991. Жнівеньскі путч

Спроба вайсковага перавароту толькі паскорыла працэс распаду Савецкага Саюзу

У жніўні 1991 году, падчас ад'езду Гарбачова ў Крым, кансэрватыўна настроеныя члены савецкага кіраўніцтва абвясьцілі пра стварэньне Дзяржаўнага камітэту па надзвычайным становішчы (ГКЧП). Ён узяў на сябе функцыі галоўнага органу дзяржаўнага кіраваньня, абмежаваўшы палітычныя свабоды і ўвёўшы цэнзуру. Найвышэйшыя органы ўлады РСФСР на чале з Барысам Ельцыным арганізавалі супраціў путчыстам. Спроба перавароту ў СССР адбылася 19 жніўня і заняла ўсяго тры дні. Хоць путч ГКЧП аказаўся няўдалым, ён стаў дэтанатарам антыкамуністычнай рэвалюцыі жнiўня 1991 году, кульмінацыяй якой стала забарона КПСС, а найбольш яскравым сымбалем - дэмантаж помніка Феліксу Дзяржынскаму, заснавальніку савецкай рэпрэсіўнай сыстэмы. Жнівеньскія падзеі паслужылі штуршком да канчатковага распаду Савецкага Саюзу.
Паказаць яшчэ

Для забесьпячэньня новага парадку 19 жніўня ў Маскву на загад ГКЧП былі ўведзеныя войскі.
1

Члены ГКЧП на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве, на якой журналісты зь цікавасьцю сачылі за дрыготкімі рукамі выканальніка абавязкаў прэзыдэнта СССР Генадзя Янаева (у цэнтры). 19 жніўня 1991 году.
2

Супраць ГКЧП выступіў прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын, які выдаў указ аб тым, што ўсе выканаўчыя органы ўлады павінны падпарадкоўвацца яму. На здымку Ельцын 19 жніўня 1991 году каля будынку Вярхоўнага Савету РСФСР (Белага Дому) на танку заклікае да ўсеагульнай акцыі пратэсту супраць путчу.
3

Жыхары Ленінграду выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць ГКЧП. 19 жніўня 1991 году.
4

Абаронцы Белага Дому на адным з танкаў, уведзеных у Маскву па распараджэньні ГКЧП.
5

Танкі на Калінінскім праспэкце ў цэнтры Масквы. 19 жніўня 1991 году.
6

Абаронцы Белага Дому.
7

Абаронцы Белага Дому.

Людзі будуюць барыкады ля Белага Дому 20 жніўня 1991 году.
8

Танк на Барадзінскім мосьце. 20 жніўня 1991 году.
9

Маладыя людзі на барыкадах, збудаваных ля Белага Дому ў цэнтры Масквы. 20 жніўня 1991 году.
10

Барыс Ельцын вітае натоўп пратэстоўцаў з балькона Белага Дому ў Маскве. Супрацьстаяньне скончылася праз тры дні перамогай Ельцына. Члены ГКЧП былі арыштаваныя.
11

Абаронцы Белага Дому. 21 жніўня 1991 году.
12

Прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў вяртаецца ў Маскву з Крыму, дзе яго ўтрымлівалі на дачы падчас путчу. 22 жніўня 1991 году.
13

Барыс Ельцын і каля ста тысяч яго прыхільнікаў сьвяткуюць правал путчу. 22 жніўня 1991 году.
14

Віялянчэліст Мсьціслаў Растраповіч з масквічамі сьвяткуе на Лубянскай плошчы правал путчу. 22 жніўня 1991 году.
15

Барыс Ельцын кідае выклік Міхаілу Гарбачову на пасяджэньні Вярхоўнага Савету 23 жніўня 1991 году.
16

Жалобная працэсія, якая ідзе на Ваганькаўскія могілкі, дзе будуць пахаваныя трое абаронцаў Белага Дому, якія загінулі ў ноч з 20 на 21 жніўня падчас путчу. 24 жніўня 1991 году.
17

Спроба дэмантажу помніка кіраўніку ВЧК Феліксу Дзяржынскаму. 25 жніўня 1991 году.
18

Турма, у якой утрымліваліся арыштаваныя члены ГКЧП.
19

23 лютага 1994 года падсудныя па справе ГКЧП былі амніставаныя Дзяржаўнай Думай.
20

XS
SM
MD
LG