Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёў патрабуе зьняць з парлямэнцкай гонкі памочніка Лукашэнкі


Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў патрабуе прыняць рашэньне аб адмене рэгістрацыі памочніка прэзыдэнта Дзьмітрыя Гобарава ў якасьці кандыдата ў сувязі з грубым парушэньнем ім выбарчага заканадаўства, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Адпаведную заяву Кастусёў накіраваў на імя старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Патрабаваньне Кастусёў аргумэнтуе тым фактам, што пасьля рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Дзьмітры Гобараў згодна зь беларускім заканадаўствам павінен быў сысьці ў адпачынак на час выбарчай кампаніі. Аднак Гобараў гэтага не зрабіў, а працягваў выконваць свае службовыя абавязкі, выкарыстоўваючы іх і для выбарчай кампаніі.

Напрыклад, сьцьвярджае Кастусёў, 15 жніўня 2016 году Гобараў прымаў удзел у нарадах, зьвязаных зь ягонымі службовымі абавязкамі, падчас працоўнай паездкі кіраўніка краіны па Берасьцейскай вобласьці, што мела шырокае асьвятленьне ў розных СМІ і спрыяла папулярызацыі Гобарава ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

На думку грамадзкіх актывістаў Магілёўшчыны, пры вылучэньні Гобарава кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў напоўніцу выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс. Гэты кандыдат карыстаецца неабмежаванай падтрымкай з боку ўладнай «вэртыкалі» Магілёўскай вобласьці, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG