Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 жніўня: на аўкцыёне прададуць лецішча Ніны Багінскай


Лецішча 69-гадовай Ніны Багінскай выстаўлена на аўкцыён
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:07 0:00

У Смалявічах адбудзецца аўкцыён па продажы зямельнага ўчастку і лецішча грамадзкай актывісткі, 69-гадовай пэнсіянэркі Ніны Багінскай. Такім чынам зь Ніны Багінскай спрабуюць спагнаць штрафы агульным памерам 75 мільёнаў рублёў, папрысуджаныя за ўдзел у вулічных акцыях цягам сёлетняга году.

Ніна Багінская: «Не хачу, каб на маёй радзіме гаспадарыў „русский мир“»

«Беларуская асацыяцыя журналістаў» прадставіць вынікі другога этапу маніторынгу асьвятленьня парлямэнцкіх выбараў у беларускіх СМІ. Месца правядзення — Офіс «БАЖ» (вул. Камсамольская, 7-32). Пачатак у 11:00.

Нацыянальны мастацкі музэй праводзіць лекцыю «Старажытны Рым пакарае сьвет. Мастацтва на службе экспансіі». Чытае Юлія Мішакова, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік музэю. Пачатак у 19.00.

Вечаровыя канцэрты: у клюбе TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9) ад 21.00 выступае гурт The Barrelhouse, а ў бары Doodah King (вул. Бэрсана, 14) выступяць гурты «Верасень» і Steam-ROCK. Пачатак у 22.00.

У гісторыі

1655 — заключана Кейданская дамова аб стварэньні вуніі Вялікага княства Літоўскага са Швэцыяй. Ініцыятарам уніі была вялікая група шляхты, да якой далучыліся Януш і Багуслаў Радзівілы.

1805 — у Менску адкрыўся часовы вайсковы шпіталь. Цяпер гэта галоўны вайсковы клінічны шпіталь Міністэрства абароны Беларусі.

1903 — Джозэф Пуліцэр заснаваў Пуліцэраўскую прэмію.

1920 — пачаліся мірныя перамовы Савецкай Расеі з Польшчай у Менску (пазьней перанесеныя ў Рыгу).

1962 — памежнікі ГДР застрэлілі 18-гадовага Пітэра Фэтчара. Гэта была першая ахвяра пры спробе перайсьці Бэрлінскую сьцяну.

1980 — у Гданьску прынялі 21 патрабаванне страйкоўшчыкаў.

1998 — урад Расеі абвясьціў дэфолт.

У гэты дзень нарадзіліся:

1629 — Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1772 — Ян Зноска беларускі філёзаф, прававед. Выкладаў у Віленскім унівэрсытэце і віленскіх школах, а таксама ў Горадні.

1857 — Ян Цепляк, рымска-каталіцкі царкоўны дзяяч Літвы і Беларусі.

Зьдзіслаў Стома
Зьдзіслаў Стома

1907 — Зьдзіслаў Стома, беларускі актор тэатра і кіно. Народны артыст Беларусі і СССР.

1943 — Робэрт Дэ Ніра, амэрыканскі актор і рэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1676 — Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн, нямецкі пісьменьнік, аўтар папулярнага раману «Авантурнік Сімпліцысімус», аднаго з найвыбітнейшых твораў нямецкае літаратуры XVII ст.

1955 — Фэрнан Лежэ, францускі мастак.

1972 — Аляксандар Вампілаў, расейскі драматург.

Цытата

І вось тым самым нашым часам, пра які кажуць, што нібыта ён ужо й астатні, бо гэта ж канец сьвету, агарнула люд паспаліты нейкая немач, і ўсе тыя, каго яна зачапіла, калі толькі яны нашахраілі і наброілі столькі, што, маючы колькі там гелераў у кашальку, маглі начапіць на сябе навамодныя транты з рознымі блазенскімі матузкамі і прузучкамі, альбо, скажам, дабіўшыся маетнасьці і славы якім-небудзь іншым шляхам, ну, хай хоць праз шчасьлівую нагоду, як адразу пачынаюць трызьніць марай, каб іх лічылі мужамі, знакамітымі, такімі, ведаеце, панамі-рыцарамі ці арыстакратамі немаведама як старога шляхетнага роду, а тым часам сюд-туд дапытліваму воку вазьмі дый адкрыйся, што іх продкі былі камінары альбо падзёншчыкі, альбо рамізьнікі, альбо насільшчыкі, а іх стрыечнікі былі пагоншчыкі аслоў, карцёжнікі-махляры, штукары, канатаходцы, што іх браты былі галавасекі, віжы і кáты-шыбенікі, а іх сёстры былі швачкі, прачкі і трапачкі, а то і ўвогуле шлюндры, а мацеркі — зводніцы альбо зусім ведзьмы, а in summa ўвесь іх даўні-прадаўні род ва ўсіх трыццаці двух каленах аж да цяперашняга брудам і крывёю мыецца, як той цукраварны цэх у Празе; дык жа вось яны, гэтыя новыя ўзвышэнцы, часта самі чарным-чорныя, як, не раўнуючы, тыя мурыны з Гвінэі, што там нарадзіліся і там жа пагадаваліся.

Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн. Авантурнік Сімпліцысімус. Пераклад Васіля Сёмухі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG