Крыніца знаходзіцца непадалёк ад Слаўгарада (у мінулым — Прапойск). Аднак назву сваю Блакітная крыніца займела зусім нядаўна. Раней яе называлі Сіні ключ або Сіні калодзеж.
Штогод на Крыніцу прыяжджаюць жыхары былых навакольных вёсак Кліны, Нямільна, Благадаць, Дубна, Старынка і іншых, адселеных пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, каб сустрэцца, набраць вады, палекавацца, узгадаць былое і расказаць іншым легенды, якія тут бытавалі.
Тысячы людзей пакланяюцца крыніцам пад Слаўгарадам
![Лічыцца, што вада зь сіняй крыніцы карысная. Людзі набіраюць вёдрамі і каністрамі... Рэгулярна дайвэры дастаюць з дна шмат бутэлек і іншага посуду, якія людзі выпусьцілі.](https://gdb.rferl.org/c85d2875-674c-4ce7-a79f-061fc9510bff_w1024_q10_s.jpg)
1
Лічыцца, што вада зь сіняй крыніцы карысная. Людзі набіраюць вёдрамі і каністрамі... Рэгулярна дайвэры дастаюць з дна шмат бутэлек і іншага посуду, якія людзі выпусьцілі.
![Раней тут пакідалі старыя рэчы, каб пакінуць хваробы. Цяпер проста абмяжоўваюцца павязваньнем каляровых стужак на дрэвы](https://gdb.rferl.org/fe1bc448-33b3-4305-998b-131dbaa4fdae_w1024_q10_s.jpg)
2
Раней тут пакідалі старыя рэчы, каб пакінуць хваробы. Цяпер проста абмяжоўваюцца павязваньнем каляровых стужак на дрэвы
![Крыжы ў даўніну тут павязвалі ручнікамі](https://gdb.rferl.org/ea991378-70b7-4921-beb1-5cc359da9b2c_w1024_q10_s.jpg)
3
Крыжы ў даўніну тут павязвалі ручнікамі
![Блакітная крыніца – унікальны помнік беларускай прыроды, які ўяўляе сабой невялікае возера з патокам чыстай вады, які выбіваецца на паверхню з глыбіні ў 200 мэтраў.](https://gdb.rferl.org/0881dd58-0c6b-43c3-b570-ef2295d4d7b9_w1024_q10_s.jpg)
4
Блакітная крыніца – унікальны помнік беларускай прыроды, які ўяўляе сабой невялікае возера з патокам чыстай вады, які выбіваецца на паверхню з глыбіні ў 200 мэтраў.
![Большых крыніцаў у Беларусі няма.](https://gdb.rferl.org/660e48d9-17db-4fe6-82bf-f4e5236cfcda_w1024_q10_s.jpg)
5
Большых крыніцаў у Беларусі няма.
![Нягледзячы на надвор'е, у любую пару тэмпэратура вады заўжды захоўваецца на ўзроўні +4С](https://gdb.rferl.org/e4d86c5a-e526-4042-8fbf-4cc49618339f_w1024_q10_s.jpg)
6
Нягледзячы на надвор'е, у любую пару тэмпэратура вады заўжды захоўваецца на ўзроўні +4С
![Вада тут вельмі празрыстая](https://gdb.rferl.org/35a5a041-d676-4972-8f94-1f2391a865f8_w1024_q10_s.jpg)
7
Вада тут вельмі празрыстая
![Паводле традыцыі трэба тры разы перайсьці крыніцу альбо тры разы акунуцца](https://gdb.rferl.org/40f4b1e3-81fd-42d9-8005-1d4228b165da_w1024_q10_s.jpg)
8
Паводле традыцыі трэба тры разы перайсьці крыніцу альбо тры разы акунуцца
![Кажуць, што ў даўніну крыніца была значна мацнейшай і ўздымала некалькі слупоў вады ў чалавечы рост вышынёй. ](https://gdb.rferl.org/5e58e043-59b2-45b2-bc1b-5da7227c3c4a_w1024_q10_s.jpg)
9
Кажуць, што ў даўніну крыніца была значна мацнейшай і ўздымала некалькі слупоў вады ў чалавечы рост вышынёй.
![З тых часоў націск вады крыху зьменшыўся — цяпер за суткі тут зь нетраў зямлі падымаецца пяць тысяч кубічных мэтраў вады. ](https://gdb.rferl.org/3914c701-e06d-489f-a33a-53fbfd4973af_w1024_q10_s.jpg)
10
З тых часоў націск вады крыху зьменшыўся — цяпер за суткі тут зь нетраў зямлі падымаецца пяць тысяч кубічных мэтраў вады.
![Многія лічаць ваду ў крыніцы гаючай](https://gdb.rferl.org/1175a50d-0e1a-42ab-bba0-107540774ef5_w1024_q10_s.jpg)
11
Многія лічаць ваду ў крыніцы гаючай
![Сьвята наведваюць тысячы паломнікаў, чарга з аўтамабіляў дасягае 10 км і сканчваецца ў самым Слаўгарадзе](https://gdb.rferl.org/c911de5a-4c39-46f1-a138-3d79de5ca4d0_w1024_q10_s.jpg)
12
Сьвята наведваюць тысячы паломнікаў, чарга з аўтамабіляў дасягае 10 км і сканчваецца ў самым Слаўгарадзе
![Некаторыя проста прыяжджаюць набраць вады](https://gdb.rferl.org/b29a26c8-1761-43aa-b5b3-18b722c4101e_w1024_q10_s.jpg)
13
Некаторыя проста прыяжджаюць набраць вады
![Як распавядае легенда, даўней жылі на берагах Сажа людзі-волаты. Сярод іх магутнасьцю і адвагай славіўся Марка, а высакароднасьцю і вясёлым норавам — Сьцяпан.](https://gdb.rferl.org/2fdef24a-ba70-47eb-bc59-3ee4406235b8_w1024_q10_s.jpg)
14
Як распавядае легенда, даўней жылі на берагах Сажа людзі-волаты. Сярод іх магутнасьцю і адвагай славіўся Марка, а высакароднасьцю і вясёлым норавам — Сьцяпан.
![І абое пакахалі прыгажуню Кацярыну. Кацярыне ж быў любы Сьцяпан. Тады дзяўчына прыдумала для іх заданьне: хто кіне далей камень, з тым яна і пойдзе пад вянец. Кінулі Марка і Сьцяпан велізарныя камяні, і Сьцяпанаў камень упаў бліжэй.](https://gdb.rferl.org/3848cc9c-9831-43f3-8929-37ee8e45edd3_w1024_q10_s.jpg)
15
І абое пакахалі прыгажуню Кацярыну. Кацярыне ж быў любы Сьцяпан. Тады дзяўчына прыдумала для іх заданьне: хто кіне далей камень, з тым яна і пойдзе пад вянец. Кінулі Марка і Сьцяпан велізарныя камяні, і Сьцяпанаў камень упаў бліжэй.
![Але Кацярына вырашыла, што ня пойдзе за нялюбага, а лепш будзе крыніцай людзям служыць. Стала яна на Сьцяпанаў валун, падскочыла і разьлілася блакітнай вадою, а камяні, кінутыя волатамі, так і ляжаць, і на іх яшчэ захаваліся сьляды іх магутных рук. ](https://gdb.rferl.org/9bd524a7-c958-4da8-bf80-4a36feb78dcf_w1024_q10_s.jpg)
16
Але Кацярына вырашыла, што ня пойдзе за нялюбага, а лепш будзе крыніцай людзям служыць. Стала яна на Сьцяпанаў валун, падскочыла і разьлілася блакітнай вадою, а камяні, кінутыя волатамі, так і ляжаць, і на іх яшчэ захаваліся сьляды іх магутных рук.
![Цяпер тут ляжыць іншы валун. Легенда пра Сіні Калодзеж напісаная на вялікім валуне, што стаіць пасярод паляны, дзе ручай робіць круты паварот. Нехта лекуецца, прытуляючыся да каменя.](https://gdb.rferl.org/600a2122-4194-44cb-afd5-5f495f6d6022_w1024_q10_s.jpg)
17
Цяпер тут ляжыць іншы валун. Легенда пра Сіні Калодзеж напісаная на вялікім валуне, што стаіць пасярод паляны, дзе ручай робіць круты паварот. Нехта лекуецца, прытуляючыся да каменя.
![](https://gdb.rferl.org/8976a8b0-6ac2-4cfb-ad4f-ad5d3bdc1535_w1024_q10_s.jpg)
18
![](https://gdb.rferl.org/560425e3-ae46-44e7-b015-c139c63d20b4_w1024_q10_s.jpg)
19
![](https://gdb.rferl.org/ad5d9888-7ec5-4dce-882c-a431ace5edfa_w1024_q10_s.jpg)
20
![Хросны ход вакол крыніцы](https://gdb.rferl.org/e06751a3-a214-444d-a615-52227539347a_w1024_q10_s.jpg)
21
Хросны ход вакол крыніцы