Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўдні Турэччыны пры выбуху загінулі шэсьць чалавек


Урад Турэччыны ускладае адказнасьць за выбух на курдзкія ўзброеныя фармаваньні.

На поўдні Турэччыны пры выбуху замініраванага аўтамабіля загінулі чатыры паліцыянты і два цывільныя жыхары. Турэцкія ўлады паведамілі, што напад адбыўся каля паліцэйскага пастарунку на ажыўленай дарозе ў правінцыі Дыярбакір. Зь ліпеня мінулага году ў гэтай правінцыі пачасьціліся сутыкненьні сіл бясьпекі з узброеным курдзкімі фарміраваньнямі. Паводле апошніх дадзеных, лік параненых — 25, сярод іх восем паліцыянтаў.

Урад Турэччыны ўскладае адказнасьць за напад на курдзкіх ваеўнікоў. Аднак да гэтага часу ніхто не заявіў пра сваю адказнасьць.

Паводле дадзеных Міжнароднай крызіснай групы, зь мінулага году, калі было перапынена перамір’е паміж Анкарой і курдзкімі паўстанцамі, агульныя страты сярод вайскоўцаў сіл бясьпекі і грамадзянскага насельніцтва склалі больш за 1800 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG