Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валютная выручка Беларусі скарацілася на 3 млрд даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У першым паўгодзьдзі валютная выручка Беларусі скарацілася амаль на 3 мільярды даляраў у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Нацбанку.

Валютныя паступленьні склалі 13,7 млрд даляраў і зьнізіліся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году на 18%, або на 2,96 млрд даляраў.

Сёлетняе скарачэньне валютных паступленьняў Беларусі зьвязанае перш за ўсё са зьмяншэньнем экспартнай выручкі краіны. Паступленьні ад экспарту тавараў і паслуг у студзені-чэрвені 2016 году склалі 13,4 млрд. даляраў і зьнізіліся на 2,9 млрд.

Як сьведчаць дадзеныя пра зьнешні гандаль, значны ўплыў на зьніжэньне экспарту зрабіла сытуацыя з продажам на зьнешніх рынках сыравінных тавараў.

Так, экспарт беларускіх нафтапрадуктаў, калійных угнаеньняў і нафты ў студзені-чэрвені склаў 3,57 млрд даляраў і скараціўся ў параўнаньні зь першым паўгодзьдзем 2015 году практычна роўна на 2 млрд даляраў.

Зьніжэньне беларускага экспарту ў першым паўгодзьдзі назіралася і па іншых напрамках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG