Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы жыхароў эвакуяваныя з-за паводкі ў Луізіяне, ёсьць ахвяры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У ЗША прынамсі тры чалавекі загінулі і тысячы былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў выніку паводкі ў штаце Луізіяна на поўдні краіны. Для эвакуацыі мясцовых жыхароў Нацыянальная гвардыя і выратавальныя каманды выкарыстоўваюць верталёты.

Праліўныя дажджы пачаліся ў Луізіяне ў пятніцу і працягваліся ўсе выходныя. У многіх населеных пунктах вада працягвае прыбываць. Некаторыя жыхары паведамляюць, што ўсё вакол кішыць зьмеямі, паведамляе ВВС.

Губэрнатар Луізіяны Джон Бэл Эдвардс увёў у штаце надзвычайнае становішча. Паведамляецца, што Эдвардса зь сям’ёй таксама давялося эвакуяваць выратавальнікам пасьля таго, як вада затапіла сутарэньні яго дома.

Непагадзь закранула і суседнія зь Луізіянай штаты Алабама і Місісіпі. У шэрагу графстваў штата Місісіпі ўлады таксама абвясьцілі надзвычайнае становішча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG