Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’ём замежных інвэстыцыяў у эканоміку Менску скараціўся амаль на чвэрць


За студзень-чэрвень 2016 году ў рэальны сэктар эканомікі Менску (акрамя банкаў) замежныя інвэстары ўнесьлі 3,4 мільярда даляраў інвэстыцыяў, паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленьне сталіцы.

Для параўнаньня: за першае паўгодзьдзе 2015 году ў рэальны сэктар эканомікі ў Менску замежныя інвэстары ўнесьлі 4,3 мільярда даляраў ЗША інвэстыцыяў. Такім чынам, за год паказьнік зьнізіўся на 21%.

Асноўнымі інвэстарамі арганізацыяў сталіцы былі суб’екты гаспадараньня Расейскай Фэдэрацыі (50,4% ад усіх інвэстыцыяў), Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі (28,1%), Кіпру (6,9%).

Паступленьне прамых замежных інвэстыцыяў склала 3,2 мільярда даляраў, або 94,9% ад усіх замежных інвэстыцыяў.

За студзень-чэрвень 2016 году арганізацыямі Менску (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвэстыцыяў на 1,3 мільярда даляраў (за аналягічны леташні пэрыяд — 2,3 млрд).

Значныя аб’ёмы інвэстыцыяў арганізацыі сталіцы накіравалі суб’ектам гаспадараньня Расеі (41,8% ад усіх накіраваных інвэстыцыяў), Украіны (29,6%), Злучанага Каралеўства (21,9%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG