Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі таэквандыст адхілены ад Алімпіяды праз мэльдоній


Беларускі таэквандыст Арман-Маршал Сілы часова адхілены ад удзелу ў спаборніцтвах, што практычна выключае яго ўдзел у Алімпійскіх Гульнях-2016.

Прычынай такога рашэньня НАДА РБ зьяўляецца наяўнасьць у допінг-пробе спартоўца мэльдонія, паведамляе Прэсбол.

Спартовец у суботу павінен быў адправіцца з Менска ў Рыё-дэ-Жанэйра, дзе 20 жніўня пройдуць спаборніцтвы ў яго вазе (звыш 80 кг). Аднак у самалёт адзін з фаварытаў турніру так і ня сеў.

Лекар нацыянальнай каманды Вольга Жарко, сам Арман-Маршал Сілы і яго асабісты трэнэр Юлія Сухавіцкая цалкам адмаўляюць ужываньне дадзенага прэпарату і далі згоду на праходжаньне праверкі з выкарыстаньнем паліграфа, якая адбудзецца сёньня, 14 жніўня. Кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі таэквандо ўпэўнена ў невінаватасьці спартоўца і трэнэра, так як дадзены прэпарат не выкарыстоўваўся нават у пэрыяд, калі не ўваходзіў у сьпіс забароненых прэпаратаў, пра што сьведчаць вынікі аналізу трох допінг-пробаў спартоўца (яны былі здадзеныя ў студзені, лютым і красавіку сёлета).

«Канчатковыя высновы можна будзе зрабіць толькі па выніках расьсьледаваньня. Мы цьвёрда ўпэўнены ў невінаватасьці Арман-Маршала Сілы і будзем адстойваць гэтую праўду ўсімі магчымымі спосабамі», — цытуе намесьніка старшыні БФТ Андрэя Чучвала афіцыйная група фэдэрацыі Вконтакте.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG