Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе паліцыя затрымала 18 чалавек, якія напалі на «Марш роўнасьці»


Падчас ЛГБТ-форуму ў Адэсе ў жніўні 2015 году людзі ў масках кінулі ў будынак, дзе праходзіла адно зь мерапрыемстваў, дымавыя шашкі.
Падчас ЛГБТ-форуму ў Адэсе ў жніўні 2015 году людзі ў масках кінулі ў будынак, дзе праходзіла адно зь мерапрыемстваў, дымавыя шашкі.

У Адэсе ў суботу, 13 жніўня, паліцыя затрымала групу людзей, якія спрабавалі напасьці на ЛГБТ-акцыю ў цэнтры гораду. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Ўладзімір Івахненка.

Каля 50 прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці прайшлі некалькі соцень мэтраў у цэнтры Адэсы. Па дарозе актывісты выкрыквалі лёзунгі ў абарону правоў сэксуальных меншасьцяў. Удзельнікаў маршу ахоўвалі каля сямісот паліцэйскіх і байцоў Нацыянальнай гвардыі.

Правядзеньню акцыі спрабавала перашкодзіць група радыкалаў, якая прарвала ачапленьне. Паліцыя затрымала 18 чалавек. Удзельнікаў мерапрыемства эвакуіравалі. Прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці Адэсы заявілі аб плянах арганізаваць больш маштабны «Марш роўнасьці» ў наступным годзе.

Раней Адэскі акруговы суд забараніў праводзіць вулічныя акцыі ў рамках фэстывалю ЛГБТ-культуры «АдэсаПрайд2016» паводле пазову мясцовых дэпутатаў. У пятніцу ўвечары актывісты падалі паўторную заяўку на правядзеньне маршу, аспрэчыць якую ў судзе прадстаўнікі гарадзкой рады не пасьпелі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG