Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 жніўня: пачатак тэлевыступаў кандыдатаў у дэпутаты па Менску


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

Падзеі дня:

Рыё-дэ-Жанэйра, Бразылія. ХХХІ летнія Алімпійскія гульні. Дзясяты дзень спаборніцтваў.

Менск. Сустрэча спэцыяльнага каардынатара АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах у Рэспубліцы Беларусь, намесьніка старшыні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Кента Харстэда са старшынём Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Пачатак а 10.00

Браслаў (Віцебская вобласьць, да 20 жніўня) У санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пачынаецца летняя школа царкоўных сьпеваў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у будынку насупраць касьцёлу ад 15.00. Пачатак заняткаў а 17.00

Беларусь, па 2 верасьня. У пэрыяд перадвыбарчай агітацыі ўсе кандыдаты ў дэпутаты Парлямэнту па Менску атрымаюць магчымасьць зьвярнуцца да выбаршчыкаў з дапамогай выступаў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 3». Працягласьць кожнага выступу абмежаваная 5 хвілінамі. На тэлебачаньні ўсе выступы будуць трансьлявацца ў прамежку ад 19.00 да 20.00 гадзін

У гісторыі:

1068 — гэты дзень стаў паваротным у жыцьці легендарнага полацкага князя Ўсяслава. Захоплены ў кіеўскі палон, ён сядзеў у вязьніцы, калі акурат 15 жніўня кіяне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, скінулі яго з пасаду і абралі на яго месца Ўсяслава. Славуты палачанін княжыў там 7 месяцаў, але ўрэшце вырашыў вярнуцца дадому, у Полацак.

1195 — нарадзіўся Антон Падуанскі, партугальскі францысканец, тэоляг, каталіцкі сьвяты.

1769 — нарадзіўся Напалеон Банапарт, францускі імпэратар.

1771 — нарадзіўся Вальтэр Скот, ангельскі пісьменьнік.

1831 — нарадзіўся Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст.

1858 — нарадзіўся Міхаіл Пліс, праваслаўны сьвятар, прыхільнік беларусізацыі царквы.

1913 — у Радашкавічах адбылася прэм’ера знакамітай п’есы «Паўлінка». Ставіў спэктакаль Менскі драматычны гурток, якім кіраваў Фларыян Ждановіч, а сярод гледачоў быў і сам аўтар — Янка Купала.

1927 — нарадзіўся Аляксандар Крывіцкі, беларускі мовазнаўца.

1960 — нарадзіўся Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідэр гурту «Крама».

1963 — нарадзіўся Валеры Леванеўскі, прадпрымальнік, палітык, грамадзкі дзеяч, былы палітычны зьняволены і вязень сумленьня.

У памяці:

1382 — памёр Кейстут, вялікі князь літоўскі.

1954 — памёр Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.

1985 — памёр Часлаў Будзька, беларускі эміграцыйны дзяяч, гісторык, настаўнік.

1972 — у Менску пры нявысьветленых абставінах быў забіты мастак, лідэр нацыянальна-адраджэнскага руху Лявон Баразна. Непасрэдна перад забойствам ён рыхтаваў акцыю пратэсту супраць разбурэньня гістарычнага цэнтру Менску.

1988 — памёр Мікола Дварэцкі, дзеяч беларускай «хадэцыі», паэт.

Цытата:

Над рачулкай каліна глядзіцца ў вадзіцу;
У сяле прыгажуня, што толькі дзівіцца.
У каліны і зелень, і квецень, і росы;
У дзяўчыны і росквіт, і ў вочках нябёсы.
Салавей да каліны лятае штовечар;
Стрэў дзяўчыну юнак — голаў страціў навечна.
Адзін песьні каліне пяе несупынна;
Другі ў сэрца ўбірае, што скажа дзяўчына.
Салаўя рада слухаць да раньня каліна;
Пакаханая хлопцам, кахае дзяўчына.

Зь верша Вінцэся Каратынскага «Два каханьні» (Пераклад У. Мархеля)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG