Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Максіма Вінярскага складзены пратакол за знаходжаньне ў нецьвярозым стане


Максім Вінярскі
Максім Вінярскі

Каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага затрымалі 10 жніўня ўвечары ў Менску. На яго быў складзены пратакол за знаходжаньне ў нецьвярозым стане ў грамадзкім месцы.

Пра падрабязнасьці затрыманьня Свабодзе расказаў актывіст Леанід Кулакоў:

«Максім ішоў дадому з бутэлькай піва, ужо пасьля 23.00. Дайшоўшы да пад’езда, ён убачыў, што там стаіць службовая машына з уключанымі фарамі. З машыны выскачылі людзі, схапілі яго — сказалі, што ён падобны да рабаўніка. Павезьлі ў Маскоўскае РУУС на апазнаньне. З машыны ён пасьпеў мне патэлефанаваць, паведаміць пра тое, што адбываецца. Потым у яго доўгі час быў адключаны тэлефон, і ён выйшаў на сувязь толькі дзесьці а 2-ой гадзіне ночы, калі яго адпусьцілі», — кажа Кулакоў.

Як распавёў Кулакову Максім Вінярскі, у Маскоўскім РУУС ніякага апазнаньня не адбывалася. Замест гэтага актывісту выказалі падазрэньне, што ён п’яны, хаця сам Вінярскі адмаўляў гэта.

«У выніку на яго склалі пратакол, быццам бы ён быў у стане алькагольнага ап’яненьня», — кажа Кулакоў.

***

Удзень 10 жніўня ў судзе Маскоўскага раёну Менску прайшоў разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі салідарнасьці са Зьмітром Паліенкам, якая адбылася пад мурамі сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага 17 ліпеня. Сярод чатырох падсудных быў Максім Вінярскі, ён атрымаў штраф у 1050 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG