Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 11 жніўня 2016: «Лазэрны лябірынт» у Менску, першая згадка пра Горадню


Фарны касьцёл у Горадні.
Фарны касьцёл у Горадні.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Нацыянальным гістарычным музэі ў Менску адкрываецца інтэрактыўны праект «Лазэрны лябірынт». Трэба прайсьці лябірынт у стылі Джэймса Бонда, лявіруючы паміж ледзь бачнымі ў дыме лазэрнымі праменямі.

У гісторыі:

480 да н. э. — адбылася бітва пры Тэрмапілах паміж пэрсыдзкай арміяй Ксэркса і саюзным войскам грэцкіх полісаў пад камандаваньнем спартанскага караля Леаніда.

1127 ― першая згадка пра Горадню ў пісьмовых крыніцах (Лаўрэнцеўскі летапіс).

1856 ― нарадзіўся Ўладзімер Дабравольскі, беларускі этнограф.

1892 ― нарадзіўся Ўладзіслаў Андэрс, генэрал, кіраўнік польскіх узброеных фармаваньняў у 1944-1945 гадах, арганізатар гэтак званай «Арміі Андэрса» ў СССР з былых ваеннапалонных і прымусова вывезеных грамадзянаў даваеннай Польшчы. Пад яго камандай у часе Другой сусьветнай вайны на Блізкім Усходзе і ў Італіі ваявалі супраць гітлераўцаў тысячы беларусаў.

1893 ― нарадзіўся Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзяяч БССР. Быў намесьнікам наркаму земляробства БССР, расстраляны ў 1938 годзе.

1907 ― нарадзіўся Аляксей Бараноўскі, беларускі актор, заслужаны артыст Беларусі.

1921 — у савецкай Расеі апублікаваны ўказ Саўнаркаму аб правядзеньні новай эканамічнай палітыкі (НЭПу).

1988 — утвораная тэрарыстычная супольнасьць «Аль-Каіда».

2003 — НАТО бярэ камандаваньне над міжнародным міратворчым кантынгентам у Аўганістане.

У памяці:

1464 — памёр Мікалай Кузанскі, нямецкі мысьляр.

1956 — памёр Джэксан Полак, амэрыканскі мастак.

Цытата:

«Да зямель зноў вярнуся, дзе Нёман плыве,
Выпадкова ў блуканьні пабачу цябе.
Ты мне ў вочы паглядзіш, як бы першы раз,
І забудзем прастору, забудзем і час,
Выхаваньне, каханьне, сьвядомасьць, быцьцё:
Да цябе я вярнуся, й са мной — забыцьцё.
Пацалуеш у шчоку на беразе раю,
Пакаштую цябе, яблык твой пакусаю.
Ты захопісься мной, як Адам захапіўся,
І пагрэшым з табой, дзе Хрыстос прызямліўся».

Анхела Эспіноса, «Гародня»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG